Белоруссия революция режим власть народ оппозицияНекалькі апошніх месяцаў з вуснаў апазіцыянераў і іхных прыхільнікаў толькі і чуваць, што рэжым канчаткова збанкрутаваў і НЕПАЗЬБЕЖНА абрынецца ў бліжэйшыя год-два. Маўляў ужо увосень пачнуцца першыя масавыя акцыі пратэсту ў сувязі з дрэннай эканамічнай сітуацыяй у краіне.

 

Безумоўна, сітуацыя ў краіне цяжкая, крызіс мае сістэмны характар і наперадзе нас чакае падвышэнне цэн і чарговыя віткі інфляцыі. Але сцвярджаць, што ўсё гэта прывядзе да “рэвалюцыі” могуць толькі такія палітычныя банкруты, як нашы апазіцыянеры.

Усе гэтыя дзеячы забываюцца, што для рэвалюцыі ў тым ліку патрэбна і РЭВАЛЮЦЫЙНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ. Тобок некаму трэба ўзяць на сябе адказнасць і павесці за сабою людзей, мець давер з боку вялікай часткі грамадства.
Цікава, а хто з апазіцыйны дзеячоў гатовы стаць у стырна?
Гэтыя малахольныя, узгадаваныя і прыкормленыя замежнымі фондамі дзеячы не нашто годнае не вартыя. У іх не вераць(і ніколі не верылі) нават іхныя “гаспадары з Захаду”. Упэўнены, іх і ў разлік ніколі не бралі і выкарыстоўвалі, як “прамакашку” у гульне за уплыў на кіруючыя колы.

Але апазіцыйныя палітыканы дасюль любяць, надуўшы шчочкі, на чарговым семінары ў якой небудзь Вільне, выступаць у ролі экспертаў. Маўляў, рэжыму трэба 10 млрд. долараў на падтрымання мінімальнага ўзроўню жыцця ў краіне, грошаў такіх няма і ў бліжэйшыя гады ён НЕПАЗЬБЕЖНА абрынецца. І гэта нягледзячы на тое, што шматлікія “супрацоўнікі міністэрстваў”(чытай спецслужбоўцы)з краін суседак, якія прысутнічаюць на гэтых мерапрыемствах самі сцвярджаюць, што крызісны перыяд можа расцягнуцца і на дзесяткі год, але гэта можа ніяк не паўплываць на стан рэжыму. Што рэжым перажыў 90-я і ў стане падтрымліваць жыццядзейнасць ў эканоміцы.

Нашто нам пяюць гэтыя песні пра 1-3 гады апазіцыянеры? Здаецца гэта выпрацаваная гадамі “барацьбы” формула, без яе яны станюць поўнасцю нецікавымі для “электарата” і пра іх забудуцца назаўжды.

Безумоўна сітуацыя ў краіне цяжкая, і безапеляцыйна нешта сцвярджаць не хацелася б. Але і слухаць і поўнасцю давяраць “палітыканам” таксама не варта. Мяркую, што любыя “выбухі” у нашай краіне , у тым ліку і рэзкая змена кіруючай вярхушкі, прынясе больш шкоды, чым карысці. І мы можам стаць сведкамі непрадказальнага сцэнару, такога, як, напрыклад, распад і пагланне Рэспублікі Беларусь дзяржавамі-суседкамі. Гэта найгоршы сцэнар, але і яго выключаць у нашай сітуацыі не варта.