оборона ЕвропаУсё часцей з боку амерыканскіх дыпламатаў і службоўцаў гучаць заклікі да еўрапейскіх палітыкаў павялічыць значэнне абарончых ведамстваў у краінах ЕC. На думку амерыканцаў Еўропа з кожным годам толькі губляе з пункту гледжання абароназдольнасці, што недапушчальна ў час падвышанай  тэрарыстычнай актыўнасці на планеце і павялічэння напружанннасці ў “гарачых кропках” каля еўрапейскіх межаў.

Прадстаўнік Амерыкі ў структурах НАТА Іва Даалдэр не так даўно адзначыў, што еўрапейцам пасля канчатковага вываду войскаў з Афганістана варта было б накіраваць сродкі на павялічэнне выдадткаў на абарону. А былы дзярж сакратар ЗША Роберт Гейтс шматразова падкрэсліваў залежнасць і спадзяванне еўрапейскіх вайскоўцаў на  амерыканскую дапамогу. Па словах Гейтса апошнім часам еўрапейцы ўсё менш могуць уплываць на працэсы нават у навакольных краінах, і іх вайсковы ўплыў стаў зусім неістотным.

Лівійскі іспыт з працягам у Сірыі

Па меркаваннях спецыялістаў з ЗША, падзеі ў Лівіі прадэманстравалі абмежаванасць магчымасцяў еўрапейскіх вайскоўцаў без амерыканскай дапамогі. Нагадаем, што ў  “лівійскай аперацыі” асноўную ролю выконвала еўрапейская авіяцыя, якая мусіла забяспечыць беспалётную прастору над краінай.  На думку  амерыканскіх  экспертаў, толькі матэр’яльнае забяспячэнне з боку вайскоўцаў ЗША зброяй і амуніцыяй дазволілі прадстаўнікам збройных сіл краін  ЕС не праваліць аперацыю. У іншым выпадку еўрапейцы былі б няздольныя кантраляваць сітуацыю.

Менавіта нерашучасць і бездапаможнасць вайскоўцаў з Еўропы, якія разумеюць абмежаванасць сваіх магчымасцяў, і нежаданне амерыканскага боку занадта ангажавацца ў канфлікт, ёсць прычынай  зацягвання “сірыйскага пытання”.

Амерыканскія адмыслоўцы лічаць, што еўрапейцы спадзяюцца ў “канчатковым вырашэнні” на Турцыю, як на краіну, што мае супольную мяжу з Сірыяй і другое па колькасці войска ў НАТА.

Наступствы крызісу

Апошнім часам заўважна, што еўрапейцы пачалі ашчаджаць на абаронных бюджэтах. Еўропа, бадай што адзіны рэгіён у свеце, дзе апошнім часам змяншаюцца выдаткі на войскі і закупкі  зброі.

Такім чынам для амерыканскіх вайскоўцаў НАТА падаецца больш віртуальным альянсам, чым гэта было раней. Для ЗША відавочна, што саюзнікі не маюць зацікаўленнасці ў падтрыманні былога ўзроўню абароназдольнасці паўночна-атлантычнага саюза.

На фоне павялічэння абаронных выдаткаў у Азіі, і асабліва Кітаі, як аднаго з магчымых праціўнікаў для ЗША, такая пазіціыя  еўрапейцаў  выклікае занепакоеннасць у іх саюзнікаў. Эксперты падлічылі, што пры далейшых скарачэннях вайсковых бюджэтаў, стане пытанне аб магчымасці ўдзелу ўзброенных сіл краін ЕС у аперацыях па за межамі Еўропы. Што ідзе ў разрэз са стратэгіяй амерыканскай знешняй палітыкі, і на думку амерыканцаў можа пагражаць, напрыклад, краінам еўрапейскага Поўдня. На думку амерыканскіх вайскоўцаў, менавіта рэгіён на Поўначы Афрыкі і Блізкага Ўсходу выглядае вельмі праблемным. І ў некаторых выпадках  хуткія вайсковыя аперацыі могуць быць патрэбныя для спынення канфліктаў і прымусу да выканання “волі” міжнародных арганізацый.

На сённешні дзень нават вядомы брытанскі  Royal Navy здольны выконваць толькі ахову межаў Велікабрытаніі, за рэдкім выключэннем. У такой сітуацыі амерыканцы выказваюць незадавальненне тым, што іх вайскоўцы, па сутнасці, забяспечваюць абарону Еўропы. Часта прыводзіцца прыклад Балкан, калі амерыканцы дзейнічалі больш актыўна, чым еўрапейцы. Хаця, па выказваннях экспертаў з ЗША, еўрапейцы былі больш зацікаўлены ў завяршэнні “югаслаўскага канфлікта”.

Існуе меркаванне, што зацішша ў Еўропе часовае. І наперадзе наш кантынэнт могуць чакаць цяжкія выпрабаванні. Таму абыякавасць еўрапейскіх палітыкаў да праблем абароны выклікае заклапочаннасць у некаторых колаў спецыялістаў. Яны выказваюць думку, што спадзявацца ўвесь час на амерыканцаў, чые інтарэсы паступова перамяшчаюцца ў Азію і ціхаакіянскі рэгіён, не варта.  І адзначаюць, што ва ўсе часы войска было адным з галоўных інстытутаў забяспечваючых існаванне дзяржавы, як у ваенны, так і ў мірны час.