Белоруссия режим Лукашенко Путин Россия приватизацияДзве заявы наконт будучыні нашага Краю зрабілі прадстаўнікі ўладаў суседніх краін. Спачатку прэм’ер Расіі Пуцін, а ўслед за ім міністр замежных спраў Польшчы Сікорскі. Але, калі заяву Пуціна недзяржаўныя СМІ ўспрынялі, як “зноў размовы пра аншлюс”, дык словы Сікорскага патрактавалі, як параду Лукашэнку, хаця і заўчасную.

 

Высокія асобы з суседніх краін ўсё часцей любяць рабіць заявы наконт Беларусі і дзеючай улады ў інтэрвію, блогах і г.д. Нібыта хочуць паказаць, што выказванні носяць прыватны характар і да палітыкі дзяржавы простага дачынення не маюць.

Словы Пуціна нельга расцэньваць, як перадвыбарчы піяр-гэта адназначна сігнал нашаму грамадству, якое ў апошні час усё часцей пазірае ў бок Расіі, як выратавальніцы ад эканамічных праблемаў. Дзяржаўныя СМІ на Беларусі апошнім часам накідаюць на кіраўніцтва Расіі і алігархіі вобраз ворага. Яшчэ ў 2010 годзе гэта спрацоўвала. Але калі ў беларусаў адабралі долар, танныя крэдыты і імпартныя прадукты, наша грамадства пачало “шукаць ціхую гавань”. “Каб усё было, як і раней” магчыма, упэўнена большасць нашых суграмадзянаў, пры ўвядзенні расійскага рубля і “а там паглядзім”.

Пуцін сваімі словамі папросту зрабіў папытку падыграць настроям нашага грамадства, частка якога ўсё ж запалохана магчымым “рэйдарскім захопам буйных прадпрыемстваў”, пра які пішуць недзяржаўныя СМІ. Прэм’ер Расіі магчыма даваў сігнал і афіцыйнаму Мінску

Каму ж тады паслаў сігнал польскі міністр Сікорскі? Словы каторага толькі “выклікалі ўсмешку” у беларускага МЗС.
Для мяне ўсё відавочна. “… Польшча плянуе скарыстаць сваё цяперашняе старшынёўства ў Эўразьвязе, каб узмацніць кантакты з ўсходнімі суседзямі ЭЗ і аднавіць імпульс да пашырэньня Эўразьвязу…” – гэта прэтэнзія да Расіі, маўляў нас Беларусь таксама цікавіць.
Вядома, палякі не збіраюцца весці сваю гульню, як сатэліт ЗША, польскае кіраўніцтва “гуляе” на баку амерыканцаў, хаця і бравіруе еўрапейскай тэматыкай. Калі Варшава і будзе выкарыстоўваць “праблему “польскай меншасці на Беларусі, дык зусім не дзеля людзей.
Магчыма, словы міністра былі таксама накіраваныя да “пра-еўрапескіарынтаваных” беларусаў.

Мы з вамі назіраем сітуацыю, калі краіны-суседкі абменьваюцца заявамі-прэтэнзіямі на будучыню нашай краіны і нас з вамі. Што з гэтага атрымаецца пакажа час. І калі ў мяне спытаюцца: “ці магчымы “дзербан” Беларусі краінамі-суседкамі?” Адкажу шчыра: “Магчыма ўсё!”