нефть рынкиАпошні месяц трэйдэры і біржавыя эксперты  адзначаюць не зусім стандартныя паводзіны вытворцаў на рынках энергарэсурсаў. У першую чаргу гэта тычыцца нафтавых вытворцаў і перапрацоўшкыкаў.
Аналітыкі адзначаюць скарачэнне вытворчасці прадуктаў з нафты і адначасова змяншэнне,  падцверджаных афіцыйна, яе запасаў у вытворцаў.
З аднаго боку, такая тэндэнцыя мае сезонны фактар, калі ў летні перыяд попыт на энэргарэсурсы зніжаецца. Але з іншага,  па інфармацыі біржавых экспертаў, нягледзячы на рост вытворчасці ў перапарацоўчым сектары ЗША,  колькасць імпарту сыравіны знізілася амаль на 1 млн. барэлей за апошнія два тыдні, у параўнанні з такім жа перыядам у мінулым годзе.
Некаторыя аналітыкі робяць выснову, што рынкі сутыкнуліся з “шэрай схемай”, калі вытворцы хаваюць рэальныя памеры запасаў. Тым больш, што масштабныя  махінацыі на энергетычным рынку  адбываліся ўжо не раз. Напрыклад, калі фінансісты з JP Morgan дапамагалі гіганту Enron  хаваць аб’ёмы запазычаннасцяў праводзячы схаваныя аперацыі праз афшоры.

Відавочна, што пэўныя колы ў фінансавых і энэргаздабываючых кампаніях рыхтуюць “выбух” на рынках. Якога кшталту ён будзе, пакажа час. Некаторыя аналітыкі лічаць, што пасля такога штучнага недахопу нафты на рынках, хуткі вывад сыравіны на біржы можа абваліць кошты ў некалькі разоў.