футбол беларусьНечакана слаба выглядаюць беларускія футбольныя клубы сёлета ў еўрапейскіх турнірах. Пасля сенсацыйнай паразы БАТЭ казахстансаму Шахцёру з лікам 0-1 ў першым матчы кваліфікацыйнага раўнда Лігі Чэмпіёнаў, салігорскі Шахцёр згуляў у нічыю з чацвёртай, у мінулым сезоне, малдаўскай камандай, ФК Мінск згуляў у нічыю ў гасцях у мальтскай Валеты, а мінскія дынамаўцы ў хатнім матчы саступілі Лакаматыве Заграб з лікам 1-2. Усе клубы, акрамя БАТЭ, гулялі другі раўнд кваліфікацыі Лігі УЕФА.

Нагадаем, што ў мінулым сезоне ФК Гомель спыніўся на трэцім этапе розыгрышу Лігі УЕФА саступіўшы англійскаму Ліверпулю, а барысаўскі БАТЭ трапіў у групавы этап Лігі Чэмпіёнаў, дзе прадэманстраваў гульню еўрапейскага ўзроўню.