дэтройтУлады амерыканскага Дэтройта падалі заяву аб прызнанні горада банкротам. У сувязі з немагчымасцю выплаты запазычаннасцяў крэдыторам на агульную суму 18 млрд. долараў.

Як паведамляе BBC, прызначаны федэральнымі ўладамі сіці-мэнаджар, пасля перамоваў з крэдыторамі, і некалькіх  прапановаў, у тым ліку аб выплаце толькі дзесятай часткі ўсіх запазычаннасцяў, быў вымушаны прызнаць, што Дэтройту трэба пачынаць рэалізоўваць працэдуру банкротства.
Такі статус прадугледжвае далейшы распродаж гарадскіх актываў з мэтай пагашэння запазычаннасцяў перад крэдытаваўшымі арганізацыямі.