Белоруссия либерализация Лукашенко власть кризис Запад ЕС Европа ЕС Европа Лукашенко конфликт послы отзыв Польша Варшава Брюссель посольство Па запрашэнні вядучых еўрапейскіх дыпламатаў кіраўнік беларускага МЗС накіроўваецца ў Брусэль. Зацікаўленасць суседзяў у дыялоге даўно была відавочнай. Да таго ж, беларускія ўлады ўжо неаднаразова дэманстравалі Брусэлю гнуткасць сваёй пазіцыі па некаторых прынцыповых пытаннях, у тым ліку звязаных з палітычнымі дзеячамі, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.
Еўрапейцы ў сваю чаргу знялі забарону на ўезд у краіны ЕС кіраўніка нашага МЗС.
Анансаваны на 22 ліпеня візіт нашага міністра стаў вынікам шматлікіх кансультацый з еўрапейскімі дыпламатамі.
Нягледзячы на знешні ціск з боку асобных еўрапейскіх палітыкаў, беларускія дыпламаты апошнім часам працягвалі паляпшаць адносіны з партнёрамі ў ЕС , у тым ліку і на гэтым тыдні. Па паведамленні прэс-службы МЗС Беларусі, кіраўнік міністэрства 18 ліпеня сустрэўся з прадстаўнікамі  Усходняга камітэту нямецкай эканомікі.
Акрамя гэтай сустрэчы, на гэтым тыдні таксама адбылося шэраг мерапрыемстваў з удзелам нашых дыпламатаў і іх еўрапейскіх калег. Дзякуючы прагматычнай пазіцыі большасці прадстаўнікоў ЕС, з якімі адбываюцца кансультацыі і перамовы, відавочны прагрэс ў адносінах нашай краіны з заходнімі партнёрамі. Такая пазіцыя, а не канфрантацыя і язык ультыматумаў, больш пасуе еўрапейскай усходняй палітыке і ўзмацняе пазіцыі нашай краіны, як незалежнага і паўнавартаснага гульца на міжнароднай арэне.