экономика кризисУ сувязі з крызісам, апошнім часам, шмат аналітыкаў сцвярджае, што сусветную эканоміку можа выратаваць увядзенне залатога стандарта. Маўляў, нестабільнасць рынкаў можна перамагчы толькі дзякуючы антытурбулентнай і нетаннеючай каштоўнасці.
Акрамя таго, што такога роду сцвярджэнням пярэчаць факты(каласальны абвал золата ў гэтым годзе таму падцверджанне), шматлікія эксперты канстатуюць пераўтварэнне золата з рэсурса і каштоўнасці ў звычайны брэнд, які таксама як і любы тавар на рынках можа губляць свой кошт, як, дарэчы, і ўзнімацца зноў.
Больш таго, некаторыя эканамісты, нават з ліберальнага лагеру, даводзяць, што чалавецтву, у глабальным кантэксце варта адмовіцца ад усюднага спадзявання на сталы рост эканомікі і рынкаў. “Залатая” эпоха чалавецтва, звязаная са стабільным ростам даходаў і павелічэннем дабрабыту скончылася. Эканамістам і палітыкам, па меркаваннях даследчыкаў, варта змяняць грамадскую думку ў бок ашчаджэння, у тым ліку і рэсурсаў.