Украіна дэмакратыяАпошнія два тыдні украінскія ўлады прадэманстравалі, што “давераная” ім тэрыторыя паступова выходзіць з пад іх “кантроля”.
Інакш штурмы аддзелаў міліліцыі грамадзянамі, з удзелам прадстаўнікоў палітычных партый, назваць цяжка.
Акрамя таго, што міліцыянеры, “прызначаныя” украінскімі ўладамі “ахоўваць” частку падкантрольнай тэрыторыі, паступова скаціліся ад карупцыі да злачыннага свавольства, што перайшло ў паўсюднае парушэнне крымінальнага кодэксу і звычайных чалавечых норм, дык яны яшчэ прадэманстравалі, што часам з цяжкасцю спраўляюцца з абаронаю ўласнага здароўя і жыцця.
Штурмы з жаданнем “судоў Лінча” над “рэжымнымі вертухаямі” пракаціліся па ўсёй краіне. Што, відавочна, вымумашала некаторых задумацца аб магчымасці ўласна “рэжыму” захаваць сваю недатыкальнасць.
Таму ўлады Кіева, здаецца па індульгенцыі зверху, былі вымушаныя аддаць загад разагнаць несанкцыянаваны пратэст на галоўнай плошчы сталіцы, якая па волі выпадку з’яўляецца сімвалам дэмакратыі для ўсёй постсавецкай прасторы

Нават становіцца цікава, ці здолее ўкраінская апазіцыя выкарыстаць летнюю турбулентнасці ў сваіх інтарэсах, і ці перарастуць пратэсты ў чарговую рэвалюцыю, якую, як заўжды, накіруюць у патрэбны “рэжысёрам вольніцы” бок?