Белоруссия дефицит валюты кризис экономический Лукашенко народ бюджет деньгиУ выніку павялічэння попыту на рублёвую масу, перадусім у сувязі з адтокам рублёў з дэпазітных рахункаў, на міжбанкаўскім рынку ўзляцелі ўверх стаўкі па аднаднеўных крэдытах да 42% гадавых. Таксама, як перадае Інтэрфакс, гэта можа быць выклікана прыняццем рашэння аб неабходнасці павялічэння долі абавязковага рэзервавання ад прыцягнення сродкаў у замежнай валюце.
Рост ставак пачаўся з 12 ліпеня. У параўнанні з мартам, нягледзячы на недаўнее зніжэнне стаўкі рэфінансавання, рост склаў больш за 200%. І калі на пачатку тыдня Нацбанк падтрымліваў ліквіднасць, дык 17 і 18 ліпеня, такой падтрымкі камерцыйныя банкі не атрымалі.
Як адзначыў прадстаўнік АСБ “Беларусбанк” Сяргей Пісарык, у выпадку недахопу ліквіднасці, банкаўскую сферу можа чакаць падвышэнне крэдытаў для юрыдычных асобаў.