Сирия беспорядки революция протест война Лига Арабских Государств АббасАд Афганістана, праз Сірыю і Ірак, да Малі і некаторых еўрапейскіх краін папулярнасць ісламістскіх радыкальных груповак з кожным годам толькі расце. Як ужо можна было прачытаць на старонках нашага сайта, ісламісты паступова пераходзяць ад толькі гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да свецкіх уладаў і іх прыхільнікаў да асветніцкай і дабрачыннай працы ў розных накірунках. Пры гэтым не хаваючы адмаўленне неісламістскіх форм кіравання дзяржавамі і варожага да іх стаўлення.
Як піша аўтар польскай “Gazeta Wyborcza” Robert Stefanicki ісламісты апошнім часам у сваёй дзейнасці вялікую стаўку робяць на PR.
Даволі нечаканым бачыцца распаўсюджванне ў заходніх медыя станоўчай інфармацыі  пра ролю ісламістскіх баевікоў у навядзенні парадка ў рэгіёнах ахопленный вайсковымі дзеяннямі. Шматлікія сведчанні мірных жыхароў, якія параўноўваюць прыхільнікаў радыкальных рэлігійных арганізацый з Робін Гудамі, якія на падкантрольных тэрыторыях у Сірыі, Малі і інш. краінах змагаюцца з рабаўніцтвам і марадзёрствам, ахоўваюць насельніцтва, апекваюцца дзецьмі і г.д.
Так часопіс “Time” прыводзіць сведчанне 37-мі гадовага Хасана з сірыйскай вёскі Тэль Рыфат аб байцах Фронта Нусра, групоўкі што супрацоўнічае з іракскай Аль Кайдай: “Не навязваюць сваю ідэалогію.  Не з’яўляюцца карупцыянерамі, як чыноўнікі Асада. Маёмасць, якую здабываюць пад час захопаў дзяржаўных устаноў, раздаюць людзям.”
Па сведчаннях відавочцаў на кантраляваных Фронтам тэрыторыях распаўсюджваюцца ўлёткі прыкладна такога зместа: “Усе хто здзейсніць злачынства супраць мірнага насельніцтва будзе пакараны па законах шарыята. Пра злачынствы супраць грамадзян і ісламскай дзяржавы, у тым ліку здзейсненыя эмірамі, неадкладна паведамляйце ў штаб арганізацыі.”
Хваля ў заходніх СМІ падтрымліваецца і інфармацыяй пра тое, што іракская Аль Кайда прызнала памылковым шлях тэрору супраць мусульманскага цывільнага насельніцтва.
Нават “New York Times” апублікавала сведчанне афганскага палітычнага дзеяча аб тым, што талібы перайшлі да працы з мірным насельніцтвам, вядуць актыўную інфармацыйную дзейнасць, арганізоўваюць радыёперадачы, распаўсюджваюць друкаваныя матэр’ялы, відэа і аудыа запісы.
Чым выклікана такая падача інфармацыі ў заходніх медыя пакуль дакладна адказаць складана. Але відавочна, што ў свеце, дзе інфармацыя падаецца вылічанымі порцыямі, у пэўны час і толькі патрэбнага накірунку, такога кшталту “абяленне ісламістаў” можна ўспрымаць не інакш, як пераварот у інфармацыйнай сферы. Куды накіроўваюць і да якіх змен рыхтуюць грамадаскую думку?