Зноў назіраецца мітусня ў адносінах паміж Літвой і Беларуссю па пытанні будаўніцтва атамных станцый. МЗС суседніх краін абмяняліся некалькімі лёгкімі ўколамі ў сувязі  з неабходнай  для працягвання  прац  актывізацыяй з   беларускага боку. Трэба ўзгадаць, што міжнародныя пагадненні дыктуюць краінам праектуючых атамныя электрастанцыі неабходнасць усгадняць працэс і праекты з усімі зацікаўленымі бакамі, у тым ліку і з суседнімі краінамі. У прыватнасці з экспертамі, урадоўцамі і прадстаўнікамі грамадскасці.
Памылкай беларусаў было тое, што своечасова ў поўнай ступені такія мерапрыемствы наша краіна не арганізавала. З чым гэта звязана, сказаць цяжка. А вось дэмарш, у выглядзе выказвання заклапочаннасці літоўскім віцэ-міністрам Андрусам Крывасам у сувязі з арганізацыяй Беларуссю грамадскіх слуханняў з удзелам літоўскіх грамадзян, больш падобны на імітацыю эскалацыі супрацьстаяння ў гэтым накірунку.
Такія паварот падзеяў выглядае вельмі дыструктыўна. А калі дадаць узаемадапаўненне і цеснае супрацоўніцтва краін па розных накірунках эканамічнай дзейнасці, дык усе падобныя дзеянні выглядаюць даволі недальнабачнымі. А можа, і злачыннымі.
Тым больш,  калі ўспамінаць аб літоўскім праекце Вісагінскай АЭС, які, здаецца, будзе пахаваны яшчэ на этапе грамадскага абмеркавання і кансультацый, надмерная заклапочаннасць літоўскага боку выглядае вельмі падазронай. Ці не гуляюць літоўскія дыпламаты,  пахаваўшы ўласны праект, на баку трэціх краін, якія збіраюцца будаваць АЭС у нашым рэгіёне?