Апошнія гады пра БНФ, некалі даволі ўплывовую арганізацыю ў пэўных колах нашага грамадства, беларуская медыя-прастора ўзгадвае толькі з нагоды выбараў, некалькіх традыцыйных акцый і паседжаннаяў сеймаў.
Так і гэтым разам, кіраўніцтва партыі скарыстала з’езд Фронта для прэзентацыі сваіх пазіцый для прэсы.
Дзве з гэтых заяў падаюцца даволі супрацлеглымі па сваім змесце. І  добра сведчаць аб хісткай пазіцыі партыі, якая, на думку некаторых спецыялістаў, і стала прычынай заняпаду арганізацыі і маргіналізацыі ўласна яе ідэй.
З аднаго боку, кіраўнік БНФ Аляксей Янукевіч скарыстаўся магчымасцю падкрэсліць злачыннасць “крывавага рэжыму”, які дасюль трымаецца толькі дзякуючы рэпрэсіям з боку сілавых структур. А з іншага боку, той жа дзяяч выказаўся аб неабходнасці правядзення грамадскага абмеркавання мэтазгоднасці размяшчэння расійскай ваеннай базы ў Лідзе. У тым ліку, Янукевіч анансаваў публічны зварот ад імя партыі ў дзяржаўныя ўстановы па гэтай праблематыцы.
Якой бы непаліткарэктнай не падалася аналогія, але ўзгадваецца анекдот пра тое, як партызаны пісалі ліст Кубэ са сгаргай на гестапа. Хаця сённешнія рэаліі да пералічанага і не маюць дачынення, нейкае падабенства ўсё ж маецца.