Нягледзячы на апошнія аптымістычныя навіны з “калійных палёў” аб перспектывах стварэння новага трэйдэра для Беларуськалія і расійскага Уралкалія, што павінна было замацаваць уплыў дзвюх гэтых кампаній на цэнаўтварэнне на рынку, на сённешні дзень сітуацыя кардынальна змянілася.
Кіраўніцтва расійскай кампаніі вырашыла знізіць колькасць прадукцыі рэалізаваную праз супольнага з беларусамі трэйдера Беларускую Калійную Кампанію.
Чым выкліканы такі рэзкі паварот пакуль не вядома. Але, як паведаміла расійскае агенства Фінмаркет, такія змены, ужо выклікалі падзенне акцый Уралкалія на 25%.
Па словах гендырэктара кампаніі, у сувязі з пагаршэннем кан’юнктуры рынка калійных угнаенняў чакаецца істотная валацільнасць акцый вытворцаў, у тым ліку  пасля спынення Уралкаліем супрацоўніцтва з БКК.
Пакуль вядома, што расійскі вытворца не падтрымаў ідэю беларускага боку аб стварэнні сумеснай трэйдэрскай кампаніі і мае намер гандляваць праз уласную кампанію UKT.