Польскія паліцэйскія, якія знаходзяцца з міратворчай місіяй ў Косава, былі атакаваныя ў паўночнай Мітравіцы. Як паведамляюць польскія СМІ, пад час патрулявання сербскіх кварталаў гэтага горада ў кірунку машын з паліцыяй паляцелі “кактэлі молатава” і камяні.
У выніку некалькі паліцэйскіх машын загарэліся, але дзякуючы выпадку, полымя ўдалося своечасова патушыць. Стратаў польскі паліцэйскі кантынгент не панёс.
Па словах сакратара прэс-службы  паліцыі Марыюша Сакалоўскага, атака можа быць звязана з затрыманнем некалькі дзён таму палякамі серба, які падазраецца ў забойстве.
Нагадаем, што ў Косава з міратворчай місіяй знаходзіцца 115 польскіх паліцэйскіх.  Кантынгент займаецца патруляваннем, канваяваннем, аховай месцаў пазбаўлення волі,  і судовых устаноў, удзельнічае ў забяспячэнні кантроля межаў