Нават да пяці год зняволення пагражае ўдзельнікам пратэсту, які адбыўся падчас выступу ва Уроцлаўскім універсітэце былога  польскага  камуністычнага  дзеяча.
Група асоб якія мелі намер сарваць мерапрыемства з удзелам Зыгмунта Баўмана, у мінулым супрацоўніка Корпуса Унутранай Бяспекі, сябры Польскай камуністычнай партыі, пасля некалькіх хвілін скандавання антыкамуністычных лозунгаў, была затрымана паліцыяй. Па факце здейсненага, першапачаткова, гэтыя асобы былі абвінавачаныя па адміністрацыйным артыкуле, які прадугледжвае толькі штраф.
Але, па паведамленнях польскага рэсурсу niezalezna.pl, на пачатку жніўня стала вядома, што пракуратура Уроцлава разглядае магчымасць прыцягнення парушыўшых спакой ва універсітэцкай канферэнц-залі да крымінальнай адказнасці.
Пракуроры маюць намер абвінаваціць групу дэманстрантаў у гвалтоўным уварванні на прыватную тэрыторыю і адмову пакінуць яе на патрабаванне ўласніка і паліцыі. Такім чынам, у выпадку прызнання віны, удзельнікам акцыі можа пагражаць да 5 год зняволення.
Відэа інцыдэнту: