Напруга на лініі Польшча-Літва не спадае вось ўжо доўгі час. Кіраўнікі дзяржаў час ад часу абменьваюцца не заўжды карэктнымі выказваннямі ў дачынні да суседзяў, на памежных тэрыторыях адбываюцца міжэтнічныя сутычкі. У сталіцы Літвы польская меншасць ладзіць акцыі пратэсту, штогадовыя шматтысячныя шэсці, на вуліцах льецца кроў падчас сутычак польскай і літоўскай моладзі.
На старонках нашага сайта вы маглі ўжо неаднаразова пазнаёміцца са спробамі анілізу сітуацыі, у тым ліку з пункту гледжання трэціх гульцоў у гэтым супрацьстаянні.
Чарговым штуршком для эскалацыі варажнечы могуць стаць прайшоўшыя  матчы Лігі Еўропы па футболе  між вільнюсскім Жальгірысам і познаньскім Лехам.
Пад час гэтых спартыўных сустрэч, як заўжды,  адзначыліся польскія футбольныя хуліганы, якія знішчылі табло на вільнюсскім стадыёне, неаднаразова мелі намеры справакаваць літоўскіх заўзятараў пад час гульні і каля футбольнага аб’екту.
Але найбольшы рэзананс атрымаў факт з’яўлення на матчы ў Познані вялікага транспаранта з надпісам:”Літоўскі хам, на калені перад польскім панам!” І усё гэта можна было б спісаць на хуліганскі ўчынак радыкальных заўзятараў, калі б не адзін факт. Справа ў тым, што польская паліцыя вельмі ўважліва ставіцца да атрыбутыкі, якую выкарыстоўваць футбольныя заўзятары на гульнях. Асабліва пад час міжнародных сустрэч. Транспарант пра які вядзецца мова не маленькі, ў кішэню яго не схаваеш. Варта дадаць, што за дапушчэнне хуліганскіх учынкаў на футболе, у тым ліку, адказваюць і паліцэйскія.
Таму паўстае пытанне: няўжо паліцэйскія чыны маглі рызыкнуць сваімі пасадамі і дапусціць на матч транспарант з такім правакацыйным тэкстам?
Напрошваецца выснова-кіраўнікі каманды, горада, а магчым і краіны, ведалі пра правакацыю. І, хутчэй за ўсё, зрабілі выгляд, што не ў курсе, знялі з сябе адказанасць. У гэтай сітуацыі футбольны клуб атрымае штраф, а ў Польшчы стасункі з суседняй Літвой пагоршацца яшчэ больш.
Што, здаецца, польскае кіраўніцтва не вельмі цікавіць