На Літве зачыняюць польскія школы, прымушаюць польскіх дзяцей вывучаць літоўскую мову. На Беларусі ўлады пераследуюць кіраўніцтва Саюза палякаў, судзяць польскіх журналістаў. На Ўкраіне нацыяналісты патрабуюць перагляду гісторыі украінска-польскіх адносінаў, і, як вынік, межаў.
Адкуль у палякаў столькі прэтэнзій да сваіх суседзяў, у чым прычына?

Відавочна, што ў такой монанацыянальнай дзяржаве з такімі амбіцыямі, як Польшча, нацыянальнае пытанне заўжды стаіць на першым плане.
У год выбараў, калі шматлікія паліттэхнолагі шукаюць тэмы на якіх партыі і кандыдаты могуць зарабіць палітычныя пункты, заўжды ўсплываюць “праблемы палякаў на крэсах”.
Зразумела ўся перадвыбарная мітусня не вырашыць ніякіх праблем, нават калі яны і існуюць. Гэта банальны PR.

Але тэма гэта, хаця і вельмі заежджаная, відаць дае плён. Бо з года на год сцэнар паўтараецца. Польскія “спецы” толькі і шукаюць нагодаў, каб абвінаваціць суседзяў у неадэкватным падыходзе да польскай меншасці. Потым пачынаецца шырокамасштабная медыя-акцыя па “раскрутцы” праблемы. Сканчваецца ўсё візітам палітыкаў, гучнымі заявамі і фота ўдзячных “крэсавякаў”.

Успомнім 2005 год, калі сённешні прэм’ер Польшчы Дональд Туск наведаў Беларусь дзеля падтрымкі Саюза палякаў.
Сёння гісторыя паўтараецца. Туск наведаў акцыю пратэста польскай меншасці ў Вільне. Палякі пратэстуюць супраць перагляду літоўскай дзяржавай падыходу да адукацыі ў школах нацыянальных меншасцяў, а прэм’ер вырашыў падтрымаць “родакув” і дапамагчы мясцовым польскім арганізацыям разам літоўскім кіраўніцтвам вырашыцю “праблему”.

Праблемаў і ў самой Польшчы хапае. У тым ліку і тых з якімі абяцаў “разабрацца” сённешні прэм’ер перад мінулымі выбарамі. Вядома пра іх як мага менш піша сёння падкантрольная польскім элітам прэса.

Этнічная бомба

Але вось, што цікава. Польскія палітыканы так любяць перад выбарамі “даставаць з кішэні” нацянальнае пытанне, што тычыцца палякаў за мяжой, , але стараюцца не заўважаць іншай праблемы – міжэтнічных стасункаў у Шлёнску.


Шлёнск – адзін з самых густанаселеных рэгіёнаў Польшчы, які можа стаць бомбай, якая разарве здавалась монаэтнічную краіну на часткі.
Гістарычна склалася, што яшчэ у сярэдзіне 20-га стагоддзя на тэрыторыі Шлёнска жыло шмат немцаў, альбо нямецкамоўных слёнзакаў (саманазва мясцовага насельніцтва Шлёнска) а таксам слёнзакаў, якія размаўлялі на сваёй мове і лічылі сябе асобным народам. Дзякуючы палітыцы перасялення і дэпартацыі часткі нямецкамоўнага насельніцтва, а таксама раздачы земляў і маёмасці палякам-перасяленцам з былых “усходніх крэсаў”(усяго на Шлёнск прыехала каля 2,5 мільёнаў) камуністычныя кіраўнікі Польшчы хацелі ператварыць Шлёнск у монаэтнічны рэгіён.
Але такая тактыка толькі схавала праблему “у доўгую скрыню”.
Вось ужо 20 год на тэрыторыі Шлёнска дзейнічае Рух Аўтаноміі-палітычная арганізацыя, якая выступае за наданне Шлёнску статуса аўтаноміі, удзельнічае ў выбарах, вядзе культурніцкую дзейнасць. І гэта не палітыкі-маргіналы без перспектыў і будучыні. Рух мае даволі моцны ўплыў на грамадства, якое дасюль застаецца падзеленым па нацыянальным прызнаку.

Да таго ж ідэя аўтаноміі ўзнікла не на пустым месцы, гэта тэрыторыя мела такі статус у 1921, калі была далучана на адроджанай Польшчы пасля некалькіх паўстанняў і плебесцытаў (рэферэндумаў) на якіх вырашаўся лёс краю.

Вялікую ролю ў магчымасці рэанімацыі ідэі аўтаноміі таксама мае фактар самавызначэння і лакальнага патрыятызма: на Шлёнску нават нашчадкі палякаў-перасяленцаў падкрэсліваюць сваю адметнасць ад астатняй Польшчы.

Як раз пад час паездкі Дональда Туска ў Вільню на Шлёнску ў гміне Сверкланы прайшоў “прарэферэндум”, які тычыўся пытання аўтаноміі рэгіёна. Да гэтага такія ж мерапрыемствы прайшлі яшчэ ў двух гмінах. Правядзенне прарэферэндумаў папярэднечае рэферэндуму, які жадае правесці Рух Аўтаноміі Шлёнска ў бліжэйшы час.

І хаця кіраўніцтва Руху сцвярджае, што іх дзейнасць цалкам адпавядае палітыцы еўрапейскага рэгіяналізму і традыцыям развітых краін Еўропы, зразумела, што дэмакратычная дэцэнтралізацыя” у Польшчы можа прывесці да развалу краіны. Бо далей аўтаноміі захочуць жыхары Кашубіі(паўночны захад), Велькапольскі і г.д.

Відавочна, што ўся гісторыя з аўтаноміяй Шлёнска інспіравана нямецкімі спецслужбамі. Германія мае даўні інтарэс да гэтых страчаных тэрыторый(раней большая частка рэгіёна належала да Прусіі), да таго шмат немцаў страціла маёмасць на гэтых землях і чакае нагоды, каб вярнуць землі сваіх продкаў.

Невядома да чаго прывядзе крызіс у зоне еўра, які толькі набірае абароты, і што ўвогуле будзе з ЕС? Як сцвярджаюць некаторыя эксперты Еўропа можа раскалоцца на некалькі буйных тэрытарыяльных адзінак, і як у такім выпадку павядзе сябе насельніцтва Шлёнска невядома. Што калі аўтаноміі ім падасца мала? А магчыма слёнзакі абяруць больш сытую Германію, а не Польшчу.