Амаль адначасова з арыштам у Мінску гендырэктара Уралкалія Баумгертнера ў Мадрыдзе  адбылося затрыманне вядучага трэйдэра JP Morgan. Цікава, што як і кіраўнік расійскай кампаніі, Хаўер Марцін-Артаха абвінавачваецца ў буйных махінацыях.
Па паведамленнях сусветных СМІ, супрацоўнік інвестыцыйнага офіса лідара сусветнай банкаўскай сферы ўдзельнічаў у распрацоўцы схемы па працы на рынке банкаўскіх дэрыватываў. Стратэгія, у выніку, прынесла страты банку ў памеры  $6.2 млрд. долараў.
Акрамя гэтага, брытанскія паліцэйскія падазраюць Хаўера і яго кіраўніка Бруна Іксіля, які атрымаў імунітэт ад судовага пераследу за супрацоўніцтва са следствам, у спробе ўтойвання рэальных страт, змове і фальсіфікацыі дакументаў.
Вельмі паказальна, што ЗША і Брытанія праводзяць сумеснае раследванне гэтай справы, у адрозненні ад  скандала з Баумгертнерам, які расійскія палітыкі і СМІ жадаюць перавесці ў палітычную плоскасць.
Даволі паказальна, што прэса ў Англіі і ЗША, незалежна ад палітычнай афарбоўкі, падтрымлівае дзеянні сваіх уладаў.