Вялікую хвалю незадавальнення выклікала ў Польшчы заява прадстаўніка Міністэрства адукацыі наконт неабходнасці вяртання да абавязковага вывучання расійскай мовы ў польскя школы.
Некаторыя праціўнікі кіруючай Грмадзянскай платформы Дональда Туска ўжо  паспяшаліся абвінаваціць прэм’ера ў здарадзе польскім нацыянальным інтарэсам.
У прыватнасці, дэпутат Krystyna Pawłowicz у інтэрвію парталу Незалежна.pl сцвярджае, што польскі ўрад пазбаўляе палякаў польскасці, скарачаючы ў школах выкладанне гісторыі, рэлігіі і ўводзячы абавязковае вывучэнне расійскай мовы.