Польская моладзь Вільні адзначыла 22-ух годдзе гвалтоўнай акцыі літоўскага ўрада супраць  стварэння Польскага Краю Нацыянальна-тэрытарыяльнага. Некалькі польскіх актывістаў вывесілі расцяжку  над аўтамабільнай трасай.
Пакуль адказнасць на сябе ўзялі асяродкі польскай моладзі звязанай з інтэрнэт-блогам “У Вільні-у сябе дома”.
Нагадаем, што апошнім часам польска-літоўскія стасункі моцна пагоршыліся. Віленскія палякі вінавацяць літоўскі ўрад у дэскрымінацыі, з імі салідарызуюцца грамадзяне Польскай рэспублікі. У некаторых момантах справа ўжо даходзіць да адкрытага супрацьстаяння на віленскіх вуліцах і ў літоўскіх вёсках на тэрыторыі Польшчы.
vilnia-autanomia
“Віленскі канфлікт” і сённешні пратэст звязаны з захадамі польскіх актывістаў стварыць на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя на тэрыторыі віленскага краю аўтаномнай адміністрацыйнай адзінкі.
Неафіцыйная літоўскія структуры, якія дзейнічалі ў той час нелегальна, пасля падтрымкі польскай меншасцю антысавецкіх выступленняў у 1991 годзе, згадзіліся на праект польскай аўтаноміі.
Але пасля канчатковага вызвалення ад савецкай улады, літоўскія дзяржаўныя ворганы прынялі рашэнне аб скасаванні ўсіх мясцовых польскіх  ініцыятыў і прыцягненні да крымінальнай адказнасці польскіх актывістаў. Некаторыя судовыя працэсы цягнуліся нават да 1999 года.