кризис рассветНаш сайт доўгі час трымаў “нейтралітэт” ва ўкраінскім пытанні, бо рабіць прагнозы ў той час, калі сітуацыя развіваецца спантанна, рэзкімі штуршкамі і без аніякай логікі-справа даволі складаная і няўдзячная.
Але, ужо стала відавочна, што на сённешні момант у нашай паўднёвай суседкі вымалёўваецца пэўная траекторыя, якая дазваляе зрабіць аналіз без эмоцый і з невялікай долей верагоднасці спрагназаваць некаторы ход падзей.

А на пачатку было…

Адразу хочацца адзначыць, што ва Ўкраіне становішча апошнія некалькі год было даволі хісткім і няпэўным. Алігархічны кансэнсус, да якого прыйшлі магутныя ўкраінскія ўласнікі, увесь час правяраўся на трываласць, у першую чаргу дзеячамі з кіруючай партыи. Януковіч выбудаваў карупцыйную сістэму ў краіне, што ва ўкраінскіх умовах падаецца даволі лагічным і цэментуючым крокам, калі ягоныя стаўленнікі збіралі “аброк” на кантралюемых імі тэрыторыях. Гэта інфармацыя, вядома ж, неафіцыйная, але падцверджанная са шматлікіх крыніц.
Такім чынам сярэднія бізнэсмены былі вымушаныя акрамя падаткаў плаціць і такі “неафіцыйны” падатак.
Гэта і іншыя карупцыйныя схемы моцна падмывалі давер нават лаяльнай часткі насельніцтва да кіруючага рэжыма, тым больш, што Януковіч абклаў “аброкам” даволі актыўную частку грамадства. Акрамя гэтага, па ўсё краіне існуюць дадатковыя, мясцовыя паборы, памеры якіх залежасць ад апетытаў дробных князькоў.
Такая крымінальная практыка за невялікі час дазволіла Януковічу і ягонаму атачэнню зарабіць вялікі капітал, і Віця, які раней быў “выдвіжэнцам ад данецкай братвы” пачаў станавіцца асобным суб’ектам на палітычна-алігархічнай карце Ўкраіны. Нават, некаторы час хадзілі чуткі, што на наступных выбарах Ахметаў, адзін з самых багатых людзей Украіны, плануе рабіць стаўку на Клічко. Бо, на думку экспертаў, для Рэната былы баксёр падаваўся больш здатным на ввыкананне “волі пацаноў”, чым адбіўшыся ад рук Віктар Фёдаравіч.

Развод ЕС і РФ

Па меры набліжэння выбараў буйны ўкраінскі капітал пачаў ціснуць на уладу. Капіталістам былі патрэбныя гарантыі. Тым больш, што прыбыткі ва ўкраінскіх алігархаў пачалі зніжацца. Гэта было абумоўлена і ціскам з боку Расіі, улады каторай цалкам выконваюць волю сваіх буйных уласнікаў, даўно гатовых захапіць украінскія прадпрыемствы, ці задушыць канкурэнтаў. І з боку сусветных вытворцаў, кторыя дзякуючы разшырэнню зоны вольнага гандлю зайшлі на расійскі рынак і пачалі без пошлін пастаўляць туды свае тавары. У ўкраінцаў сродкі на мадэрнізацыю вытворчасцяў, поўнасцю завязаных на Расіі, адсутнічалі і адсутнічаюць. Таму прадпрыемсты прайграюць у канкурэнтнай барацьбе, губляюць свае традыцыйныя рынкі і прыбыткі.
Таму было прынята стратэгічнае рашэнне працягваць інтэграцыю з Еўропай, дамоўленнасць аб каторай была дасягнута яшчэ мінулымі ўладамі, у надзеі атрымаць фінансавую падтрымку з боку еўрапейцаў, якую можна было б і “папіліць”, і накіраваць у эканоміку.
З іншага боку, такая перспектыва магла ўзмацніць супярэчнасці ў “алігархічнай тусоўцы”, у якой абвастрыўся былы антаганізм, што можна звязваць з барацьбой за яшчэ неатрыманыя еўрапейскія грашовыя рэсурсы. Алігархі з розных полюсаў пачалі ўзмацняць уздзеянне на палітыкаў, якія ў большасцт сваёй ва Ўкраіне з’яўляюцца марыянеткамі, за выключэннем набраўшага вагі клана Януковіча.
Які, па меркаваннях некаторых прадстаўнікоў экспернай супольнасці Украіны, паспрабаваў выкарыстаць супярэчнасці ў алігархічных асяродках, і пачаў гуляць адразу на два фронта, апелюючы і да ЕС, і да РФ.
І калі ў Расіі, хаця больш справядліва сказаць у расійскіх капіталістаў, стратэгія ў дачыненні да ўкраінскіх актываў, а не ўласна да Украіны, адназначная, дык у ЕС “меркаванні”, відавочна, былі падзеленыя.
І не малую ролю ў гэтым адыгралі Штаты. Якія, як мы ўжо неаднаразова адзначалі, на сённешні момант выступаюць за кансалідацыю еўразійскай прасторы дзеля стварэння дататковага полюса сілы ў геапалітычным супрцьстаянні з Кітаем.
Можна дапусціць, што больш плотная інтэграцыя Украіны з ЕС, магла б парушыць выбудаваны амерыканцамі праштатаўскі блок на ўсходзе Еўрасаюза. Што стала б прычынай узмацнення ролі Германіі, якая даўно прэтэндуе на антыамерыканскі полюс.
Менавіта ціск з боку амерыканцаў, і амерыканскіх саюзнікаў у Саюзе, стаў вырашальным у справе распрацоўкі дамовы паміж ЕС і Украінай, каторы быў вельмі невыгадным для ўкраінскага боку. І, што самае галоўнае для “нашых герояў”, не прадугледжваў вартай увагі фінансавай дапамогі.
А вось загадзя распачатая гульня на ўсходнім фронце, наадварот, абяцала прынесці добры “куш”. У тым ліку, трэба асобна заўважыць аб папярэдніх дамоўленнасцях Украіны з Кітаем аб здачы ў даўгатэрміновую арэнду 9% сельскагаспадарчых земляў краіны.

прогноз кризис 2013

Уніжэнные і аскарблённые

У такой сітуацыі частка алігархаў, якая была адкінута ў бок ад усіх працэсаў, інспіравала праз падкантрольныя палітычныя сілы пачатак пратэстных дзеянняў. Відавочна, што на стадыі, па сутнасці, скасавання былой “алігархічнай дамовы”, на правакаванне пратэсту былі кінутыя значныя рэсурсы.
Але, нягледзячы на гэта, актыўных дзеянняў і значнай мабілізацыі грамадства дасягнуць не атрымалася.
Тым больш, і гэта было вельмі відавочна, што ўлады пачалі выкарыстоўваць факт народных выступленняў у якасці псіхалагічнага ўздзеяння на расійскіх партнёраў. Якіх ставілі перад фактам неабходнасці фінансавання ўкраінскай эканомікі, бо інакш Украіна будзе вымушана зноў адвярнуцца ад Масквы, не вытрымаўшы пратэстаў апаізіцыянераў.
Такім чынам, можна сказаць, што “данецкія”, дзяуючы свайму крымінальнаму досведу, здолелі набіць сабе цэну і развесці самага “салодкага лаха”, без ніякіх, прынамсі публічна агучаных, гарантый.
Варта адзначыць, што з гэтага ракурса, і радыкалізацыя пратэстаў, якая адбылася пасля разгона Майдана, адыграла станоўчую ролю як раз для кіручага рэжыма.

Уласна пра пратэсты і перспектывы

Як гэта не падасца некаму цынічным, але мы не будзем з захапленнем пісаць пра тысячы палымяных сэрцаў, якія ў адным парыве выйшлі дамагацца лепшай долі для ўкраінскага народу. З усёй павагай і да пачуццяў пратэстоўцаў, і да ўсяго ўкраінскага народа, адзначым, што ўкраінцы зноў сталі ахвярай маніпулятыўных і мабілізацыйных тэхнік. І паверце, што ў гэтым выпадку, менавіта з боку, абстаноўку можна ацаніць больш крытычна, з халодным розумам.
Усе мы добра памятаем і пра ўкіды пра сотні танкаў, якія рухаюцца да Кіева, і пра самалёты з расійскім спецназам, і пра збітых трыццацігадовых “дзяцей”, якія кідалі каменне ў “Беркут”. Варта ўзгадаць адну цытату з сацыяльных сетак, якая даволі трапна ілюструе абстаноўку:”.. па стратах у тэхніцы і жывой сіле пад Кіевам (калі да сталіцы не даязджалі расійскія танкі і спецназаўцы, рэд.) пазайдросціў бы нават Гітлер..”.
Сёння мы назіраем небывалую дасюль радыкалізацыю пратэстаў. Маўляў, рэвалюцыянерам засталося зусім трошкі, каб пераламіць сітуацыю на сваю карысць, і рэжым падзе.
Зноў жа, паўтаруся, што добра разумею матывацыю і бунтаўшчыкоў, і простых “спявакоў гімнаў”, але хацелася б звярнуцца да тых, хто шчыра верыць, што дзякуючы радыкальным, ці мірным, дзеянням можна дамагчыся змены ўлады, НЕ ВЕРЦЕ.
І прыклад Украіны гэта добра дэманструе. Улада змяняецца ў кабінетах, а не на плошчах, шляхам дасягнення пэўнага кансэнсуса. Безумоўна, на стадыі перамоваў, бакі могуць ісці на саступкі, і нават ахвяры, самы яркі прыклад-Румынія. Калі прадстаўнікі рэжыма ахвяравалі сваім лідарам, каб захаваць свае уладныя пазіцыі пасля знешняй касметычнай трансфармацыі.
Пратэстныя дзеянні могуць служыць толькі фонам, адным з варыянтаў нязначнага ціску на ўладу, спосабам легітымацыі прынятых рашэнняў для гармадства і знешніх сіл.
Таму ўсе сённешнія размовы пра рэвалюцыйны парыў, што прынясе змену ўлады на Ўкраіне-толькі мабілізацыйная прапаганда. І верыць ёй нельга.
Апазіцыйныя лідары на сённешні момант вымушаныя ўлічваць радыкальныя памкненіі часткі пратэстоўцаў, тым больш, што бунт у цэнтры Кіева яны выкарыстоўваюць у якасці страшылкі для ўлады і грамадства, робячы выгляд, што могуць кантралаяваць такога кшталту пратэсты.
Для рэжыма такая фаза пратэстаў таксама ня горшы варыянт, бо дазваляе дэманстраваць свайму электарату наступствы прыхода да ўлады апазіцыі.
Захопы абласных адміністрацый на захадзе караіны не з’яўляюцца нечым значным і вырашаючым, бо і да гэтуль рэжым фактычна не кантраляваў у поўнай меры гэту частку краіны, а па другое, у сваё большасці, гэтыя рэгіёны заўжды з’яўляліся аплотам апазіцыі.

На сённешні момант з вялікай доляй верагоднасці нельга казаць пра магчымы раскол краіны, ці змену ўлады. Пратэсты могуць перахадзіць з радыкальнай фазы ў мірную, бакі будуць з большым, ці меньшым поспехам весці перамовы. Хаця б таму, што і ўлады, і апазіцыя павінны дэманстраваць, што маюць намер узяць сітуацыю пад кантроль, ці кардынальна яе змяніць.