Падзеі апошніх месяцаў дазваляюць з упэўненасцю казаць пра спробы фармавання партыйнай сістэмы ў Беларусі. І хаця, да нядаўняга моманту, рухі ў гэтым накірунку адбываліся хаатычна, і відавочна нескаардынавана, у сувязі з апошнімі заявамі Лукашэнкі, можна казаць, што адмашка на старт адбылася.

Нагадаем, што 23 студзеня кіраўнік Беларусі заявіў аб магчымасці стварэння ў краіне цэнтрысцкай партыі, асноўнымі кадрамі для каторай сталі бы функцыянеры ўладнай вертыкалі.
Лукашэнка падкрэсліў, што партыйнае будаўніцтва і дзейнасць у межах такой арганізацыі маглі б стаць добрай школай для новых кадраў вертыкалі.
Такім чынам, размовы аб намерах стварэння партыйнай сістэмы ў краіне перад выбарамі ў парламент можна лічыць небеспадстаўнымі.
Даволі цікавым выглядае пункт у выказваннях Прэзідэнта, які тычыцца грамадска-палітычнага жыцця ў краіне. На думку Лукашэнкі для паўнавартаснага функцыянавання сістэмы менавіта вядучай партыі і не хапае.

Іншыя гульцы на палітычным полі

Перад тым, як разгледзіць магчымыя прычыны і схаваны сэнс папыткі такіх радыкальных змен, варта ўзгадаць іншых суб’ектаў на палітычнай карце краіны, якія могуць паўдзельнічаць у працэсах выбудовы партыйнай сістэмы.
Нажаль, і гэта відавочна, улады не разглядаюць апазіцыйны дысідэнскі рух у якасці аднаго з удзельнакаў палітычнага працэса. Хаця, у пэўным сэнсе, у гэтым вінаватыя і самі апазіцыянеры, але ўладам варта прызнаць, што ў дысідэнтаў атрымліваецца генерацыя і накіраванне працэса эвалюцыі “полюса незадаволеных”.

Гэтым працэсам дапамагаюць і самі ўлады, праз непісменныя дзеянні ў інфармацыйнай сферы. Яркі прыклад- абсалютная адсутнасць сістэмы працы з грамадствам пад час увядзення непапулярных мер.
Варта адзначыць таксама больш якасную прысутнасць у інтернет-прасторы менавіта прадстаўнікоў апазіцыі. Пакуль, праз аб’ектыўныя прычыны, такога кшталту актыўнасць не вядзе да росту папулярнасці апазіцыйных лідараў. Але і не дадае пунктаў на карысць уладаў.

Відавочна, што беларускія ўлады маюць намер “запусціць” на палітычнае поле некалькі сіл, якія б маглі стаць натуральным дапаўненнем для паўнавартаснага фармавання сістэмы. Хібаў у новай паліт фармацыі ўжо зараз бачныя.
Напрыклад, у выпадку ЛДП, дзяржаўныя структуры, якія кантралююць працэсы фармавання партыйнага палітычнага поля, бачаць магчымы выхад з пад кантроля.

Калі казаць пра камуністаў, ці рэспубліканцаў, відавочны дыфіцыт якаснага кадравага патэнцыялу ў арганізацыях.

ЛДП-спроба згуляць на апазіцыйным полі

На прыкладзе гэтай партыі відаць, як беларускія ўлады прамарудзі час і ў поўнай меры не ўключылі ліберал-дэмакратаў у палітычныя працэсы ў краіне. Сябрамі гэтай арганізацыі, у сваёй большасці, з’яўляюцца маладыя людзі, бізнесмены, актыўныя ўдзельнікі грамадскіх працэсаў у краіне.

Можна падзяляць, ці не падзяляць ідэалогію ЛДП, але варта азначыць арганізацыю, як актыўнага гульца на палітычным полі.
На сённешні дзень партыя пазіцыянуе сябе, як канструктыўная апазіцыя дзеючай уладзе. Бачыцца праца дасведчаных паліт тэхнолагаў, якія маюць намер перафарматаваць імідж партыі, якая выконвала ролю вечнага аутсайдэра ў параўнанні з прадстаўнікамі кіруючага рэжыма.
Нягледзячы на дэкларуемую апазіцыйнасць, кіраўніцтва ЛДП радыкальна адмяжоўваецца ад апазіцыянераў-дысідэнтаў. І дэманструе намер гуляць на іх традыцыйным полі: дэманстратыўная фінансавая падтрымка ТБМ, заявы аб неабходнасці наяўнасці на палітычным полі канструктыўнай нацыяналістычнай сілы.

Камуністычная партыя

Гэта арганізацыя мае адну з самых разгалінаваных сетак у краіне і патэнцыял для роста, праз інтэграванасць чальцоў партыі ў дзяржаўныя працэсы. Але галоўнай праблемай з якой можа сутыкнуцца арганізацыя-кадравы голад. У першую чаргу з-за непапулярнасці камуністычных ідэй сярод моладзі.
Але, калі ўявіць, што дзяржаўныя ідэолагі ў стане гуляць тонка на грамадска-палітычным полі, такая партыя магла б стаць добрым “выразіцелем думак” для пратэстнага электарата.
Зноў жа, працуючы на апазіцыйным полі, пры захаванні дзяржаўніцкага кансэнсуса, пра які і мы пагаворым ніжэй, нічога б не замінала прадстаўнікам арганізацыі каардынаваць і працаваць з магчымымі выбухамі сацыяльнай і эканамічнай незадаволеннасці ў грамадстве.

Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці

Гэта арганізацыя некалькі год не вяла актыўнай дзейнасці, не мела прадстаўніцтва нават у мясцовых органах улады, нягледзячы на дэкларуемую супрацу з дзеючым рэжымам.
Але, раптам, мінулай восенню у мінскім Доме афіцэраў было арганізавана святочнае паседжанне з нагоды 20-ці годдзя Рэспублікансай партыі працы і справядлівасці. З удзелам прадстаўнікоў, у тым ліку, сацыял-дэмакратычных партый з еўрапескіх краін.
Такого кшталту дзеянні з боку кіраўнікоў арганізацыі сведчаць аб намеры рэанімавання партыі, і плотнай супрацай з дзяржаўнымі органамі ў гэтым накірунку.
Даволі любапытным бачыцца момант, што ў асноўныў прадстаўнікі партыі вядуць актыўную дзейнасць на “еўразійскім полі”, і дэкларуюць падрыхтоўку да ўдзелу ў парламентскіх выбарах. Да мясцовых выбараў цікавасці ў партыйцаў, здаецца, няма.

Можна з упэўненнасцю сказаць, што гэта найбольш верагодныя гульцы на палітычнай прасторы, якія будуць у поўнай меры ўдзельнічаць у працэсах. На столькі, на колькі ім будуць дазваляць ідэалагічныя аддзелыі і Адміністрацыя Прэзідэнта ў першую чаргу.

Ці магчымы дзяржаўны кансэнсус?

З вялікай доляй верагоднасці можна сказаць, што магчымы курс на змены быў узяты пасля шматгадовага ціску на Лукашэнку і яго атачэнне. Відавочна, што аб перфарматаванні палітычнага поля мовя вялася яшчэ да выбараў 2010 года. І інспіравалі такога кшталту павестку некалькі цэнтраў сілы ў структуры дзяржаўнай улады Беларусі. Якія з іх якія меў мэты, і якія маюць большы ўплыў на вышэйшае кіраўніцтва дзяржавы на сённешні момант, сказаць даволі цяжка.
Відавочна, што логіка беларускай эвалюцыі даўно падказвала аб неабходнасці касметычных змен на палітычнай, ці каляпалітычнай прасторы ў краіне. Па-першае кіраўніцтва Беларусі, хутчэй за ўсё, слушна ўспрыняла сігналы з Захаду, які не задаволены тым, што наша краіна выбіваецца з агульных для рэгіёна тэндэнцый. І справа тут зусім не ў палітвязнях, ці ціске на апазіцыю. А менавіта ў стварэнні шырмы дэмакратыі, якая паспяхова рэаўлізуецца ў Еўропе і ў нашым рэгіёне ў прыватнасці.

Па-другое, і гэта відавочна, што для якаснага кіравання беларускім грамадствам, неабходна ствараць магчымасць для грамадзян выказваць сваю пазіцыю дзякуючы выбарам, як гэта адбываецца ў суседніх краінах.
Нажаль для беларускіх уладаў, палітычнае поле ў краіне на сённешні момант не такое яркае, як у некаторых усходне-еўрапейскіх краінах, але ў гэтым віна ў першую чаргу менавіта ўладаў.

Такога кшталту абставіны могуць дэскрэдытаваць ідэю “шматпартыйнасці” яшчэ на пачатку яе рэалізацыі. Бо супрацоўнічаць беларускі рэжым можа толькі з сіламі, якія гарантавана будуць прытрымлівацца дзяржаўніцкага кансэнсусу, магчыма вуснага. Калі палітычныя партыі, канструктыўная апазіцыя, грамадскія аб’яднанні дамаўляюцца з дзейючымі ўладамі прытрымлівацца толькі тых пазіцый, якія не супярэчаць дзяржаўнай ідэі і не могуць прывесці да дэградацыі дзяржавы і яе інстытутаў.
Таму палітычныя змены не могуць гарантаваць запланаванага эфекту, як з пункту гледжання заходніх партнёраў, так і беларускага грамадства.

Іншым выклікам трансфармацыі можа стаць магчымасць маніпуляцыі новымі каляпалітычнымі ўтварэннямі групоўкамі ўнутры ўладнай структуры, якія могуць выкарыстоўваць іх для дасягнення сваіх дробных мэтаў.

Аналізуючы тое, што наша дзяржаўная сістэма ўвесь час рэалізуе толькі сцэнар выжывання ў агрэсіўным асяродку, і таму не здольная ацэньваць рэчаіснасць з пункту гледжання мэтанакіраванага пераўзыходжання і вывада краіны на іншы, якасна новы ўзровень развіцця. Можна канстатаваць, што пэўныя сілы могуць спрабаваць сткарыстацца фінансавымі патокамі накіраванымі на мадэрнізацыю палітычнага поля.
Магчыма, што некаторыя гульцы толькі для гэтага інспіравалі партыйны кантэкст.

Такім чынам, можна рэзюмаваць, што галоўным выпрабаваннем для Беларусі можа стаць не неразуменне з боку суседзяў, не выхад з пад кантролю палітычных сіл, і не непадрыхтаванасць грамадства, а ўласна памылковыя, ці загадзя шкодныя дзеяніі пэўных сіл ва ўладзе, ці ўлады, як маналітнай структуры.

Іншая версія, на якой настойваюць некаторыя эксперты, што Лукашэнка ўжо даўно прыстсаваўся да кланавых гульняў каля сябе. І пісменна маніпулюе сваім атачэннем, з мэтай захавання статус кво ў дзяржаўных структурах. І партыі яму патрэбны менавіта для таго, каб даць рознанакіраваным групоўкам унутры ўлады рэалізоўваць свае палітычныя памкненні праз “дэмакратычныя гульні”.

Але такая версія падаецца настолькі  неверагоднай,  наколькі і цяжкай для аналізу. Таму яе лепш пакінуць і не спрабаваць крытыкаваць, ці згаджацца.