opyВыказванні пасла Ізраіля ў Беларусі наконт “палітзняволеных”, якія ён зрабіў падчас інтэрвію тэлеканалу RTVI, зноў разварушылі апазіцыйных дзеячоў і актывістаў.

Часам складваецца ўражанне, што гэтаму дысідэнсткаму руху ў нашай краіне ўвесь час патрэбны вораг, яго вобраз. Без гэтага некаторым дзеячам, экспертам і нешматлікім прыхільнікам апазіцыйнага гуртка жылося б вельмі сумна і цяжка.
Тым больш Ізраіль, не Польша, стыпендыі апазіцыянерам не налічвае, “гучныя акцыі” у цэнтры Варшавы не фінансуе, можна і “незадаволеннасць” выказаць, усё адно ніхто не пачуе і ў разлік не возьме.
Прагледзеўшы некалькі разоў уласна інтэрвью пасла, у адрозненні ад большасці апазіцыйных аўтарытэтаў і лідэраў меркаванняў у вузкім сегменце інтэрнэта, чарговы раз пераканаўся у безпадстаўнасці “абвінавачанняў” прадстаўніка яўрэйскай дзяржавы на Беларусі, нават з пункту гледжання заштатных апазіцыйных пісак.
Вядома, кожны мае сваё меркаванне, і ў прыватных размовах можа яго выказваць. Таксама вядома, што дзяржаўныя людзі, што апазіцыянерам наўрацці зразумела, а тым больш на такіх высокіх пасадах як Іосіф Шагал, мусяць выказваць пазіцыю краіны, улічваючы яе інтарэсы і інтарэсы партнёраў.
Усё што, па сутнасці выказаў пасол, можна скампіляваць у некалькі сказаў:

Ізраіль паважае беларускую дзяржаву, судовую сістэму. І не можа сумнявацца ў правільнасці рашэнняў беларускага суда, які кваліфікаваў дзеянні людзей, якія ўдзельнічалі ў масавых беспарадках каля Дома Урада, ці заклікалі да іх.

Звычайны набор дыпламатычных штампаў, ні больш, ні менш. Ня гледзячы на журналістскую кар’еру пасла, ён выказаўся як дасведчаны супрацоўнік МЗС, і не дапусціў ніводнай памылкі з гэтага пункту гледжання.

Так у чым прэтэнзіі і абвінавачанні з боку беларускіх дысідэнтаў?

Уключыўшы, толькі на момант, логіку апазіцыйных гуру, можна ўявіць, што менавіта ў тым, што Ізраіль мае прадстаўніцтва ў нашай краіне? Іншага на думку і не прыходзіць. Бо пасол, яшчэ раз падкрэслім, з пункту гледжання займаемай пасады, нічога заганнага не зрабіў.
Безумоўна, і відавочна, што пасол мае пэўнае ўласнае меркаванне, і яно, як мне здаецца,  не адпавядае светаўспрыманню апазіцыйнага гуртка. Але ён яго на публіцы не агучваў.
І ўвогуле, гэта ўжо зусім іншая справа. І калі некаторыя найбольш прынцыпіяльныя “байцы небачнага фронта з крывавым рэжымам” дазваляюць сабе блытаць асабістыя эмоцыі з дзяржаўным інтарэсам, дык так яны назаўжды і застануцца ў сваім “эмацыйным свеце”, а ў дзяржаўныя справы тады няхай не лезуць. Гэта пытанні больш дасведчаных і безэмацыйных.