rossiya-i-ukrainaПадзеі апошніх некалькіх месяцаў, а асабліва тыдняў і дзён, вакол Украіны, выклікаюць неадназначную рэакцыю ў яе краінах-суседках.

Наш сайт ужо паведамляў пра публікацыі у румынскай прэсе, у каторых  дзяржаўныя службоўцы сур’ёзна разглядалі варыянт увядзення частак румынскага войска на тэрыторыі Украіны населеныя этнічнымі румынам, для іх абароны.

Сёння знаёмім вас з пазіцыямі з Польшчы і Венгрыі.
Некалі уплывовая польская партыя “Самооброна” апублікавала сваю афіцыйную пазіцыю ў сувязі з апошнімі падзеямі ва Украіне. Польскія палітыкі заявілі, што не прызнаюць новы ўкраінскі ўрад, бо лічаць, што гвалтоўная змена ўлады ў Кіеве не адпавядае прынцыпам дэмакратыі.

“Самооброна” лічыць, што польскія ўрадоўцы мусяць неадкладна пачаць кансультацыі з Расіяй дзеля спынення эскалацыі гвалту ў рэгіёне. Асабліва прадстаўнікоў партыі турбуе будучыня польскай меншасці ва Украіне ў сувязі з  адменай скандальнага “закона аб мовах” . Лідары партыі падкрэсліваюць, што  мітынгі на ўсходзе Украіны сведчаць аб народнай незадаволенасці, што вялікая колькасць грамадзян краіны не падтрымлівае новыя ўлады. І далейшыя неправамоцныя дзеянні ўрадоўцаў, па меркаванні “Самооброны”, могуць прывесці да чарговых актаў непадпарадкавання і гвалту.

У Венгрыі нацыяналісты з партыі Йоббік, якая мае прадстаўніцтва нават ў Еўрапарламенце, таксама не падтрымліваюць гвалтоўную змену ўлады ва Украіне.

Адзін з лідараў нацыяналістаў  Márton Gyöngyösi падкрэсліў, што Захаду не варта ціснуць на Расію, якая абараняе расійскамоўную меншасць. Таксама, па яго словах, украінскі ўрад зараз не ў стане забяспечыць бяспеку і выкананне правоў венгерскай меншасці на сваё тэрыторыі. Таму Будапешт мусіць прыняць меры па абароне венграў, якія кампактна пражываюць на тэрыторыі Закарпатскай вобласці.