Киев ТираспольСвет вакол Беларусі, па меркаванні некаторых “астраўка стабільнасці”, імкліва змяняецца. Відавочна, што адседзецца ” на ўскрайку леса поўнага драпежнікамі” ужо не атрымаецца. Сітуацыя вымагае ўзважаных, стратэгічных рашэнняў, каторыя б у перспектыве катэгарычна змянілі пазіцыю і вагу нашай краіны ў рэгіёне, і ў свеце. Падставаў і прычынаў для гэтага ўжо дастаткова. І чым далей беларусы будуць хаваць галаву ў пясок: адны падманваючы сябе сумнеўнымі лічбамі эканамічнага роста, і ўмоўнага спакою, другія марачы аб барацьбе за дэмакратыю і беларусізацыю; тым больш балючым будзе вяртанняе ў рэальны свет…Без літасці, здаровага сэнсу і з непрацуючымі законамі і правіламі.

Каб разабрацца якія змены адбываюцца, і, адпаведна, намаляваць верагодную стратэгію для Беларусі, варта зірнуць на украінскія падзеі з пункту гледжання зацікаўленых бакоў, якія ў выніку дамагліся сваіх мэтаў.

Трэба разумець, што ў сучасным свеце ўстаноўкі мінулага стагоддзя даўно не працуюць. І кожны перадзел, “мадэрнізацыя” мапаў хаваюць за сабой зацікаўленага гульца. Бо ў сучасным свеце нават “рэвалюцыйны парыў” “падбіваецца” да рахунку. І калі нават аплата ідзе не за адзінку “палымянага сэрца”, дык за мабілізацыю гэтых адзінак, інструмены маніпуляцый.

У гэтым тэксце не хацелася б вяртацца да разгляду стратэгічных захадаў і ўзнаўляць карціну падзей. Лепш зірнуць на атрымаўшуюся дыспазіцыю, ацаніць “профіты” пэўных гульцоў. У большай, ці меньшай ступені зацікаўленых у разбурэнні панаваўшай больш за 20 год сістэмы ў нашым рэгіёне. Таксама, вельмі важна ўлічваць, што мы засяроджваем увагу не на краінах, гэта хутчэй умоўнасць, бо найбольш важкі ўплыў у сучаснай геастратэгічнай структуры маюць карпарацыі, фінансава-палітычныя супольнасці і г.д.

У выніку абвастрэння сітуацыі ў рэгіёне, змянення стабільнай архітэктуры відавочныя такія наступствы:

  • перафарматаванне структуры газа-нафтавай транспартнай сеткі,
  • перагляд супрацоўніцтва Украіны з замежнымі партнёрамі,
  • нестабільнасць і яе экспарт на суседнія тэрыторыі,
  • перазмеркаванне капіталаў.

ЗША

Найбольш важкае пытанне ў гэтым шэрагу-магчымае падвышэнне коштаў транспарціроўкі выглевадародаў, і як вынік рост цаны на нафту. Калі разглядаць гэты выклік з перспектывы далейшых перамоў ЗША з Іранам(пры ўдзеле Расіі), адначасовых дэбатаў у Амерыцы што да магчымасці ўзнаўлення экспарту нафты, дык для амерыканскіх энергетычных карпарацый такое развіццё падзей можна разглядаць як даволі спрыяльнае.
Да таго ж варта дадаць, што ўжо больш за год, як расійскія дзярж ворганы знялі забарону для замежных кампаній на разведку газа-нафтавых радовішчаў на арктычным шэльфе, чым скарысталіся амерыканскія карпарацыі.
Такім чынам, падвышаючы аб’ёмы здабычы, яе геаграфію, амерыканскія кампаніі атрымліваюць гарантаванае захаванне высокіх коштаў на газ і нафту.

Другое пытанне, у першую чаргу, тычыцца ў большай ступенні перамоваў паміж Януковічам і кітайскім кіраўніцтвам аб доўгатэрміновай арэндзе сельскагаспадарчых земляў ва Украіне. Відавочна, што пасля апошніх падзей перамовы замарожаныя. І невядома, ці аднавяцца яны.
Можна толькі здагадвацца як ставіўся Вашынгтон да падобных кітайскіх манёўраў. Але, улічваючы перадыслакацыю амерыканскіх інтарэсаў з Украіны ў Цэнтральную Азію, і рост анты-кітайскай рыторыкі можна зрабіць выснову, што такога кшталту экспансія не задавальняла амерыканцаў.

Калі казаць пра нестабільнасць, правы чалавека, перадзел уплываў і рухі капіталаў, Амерыка ў гэтым накірунку хутчэй гуляе “на захаванне твару”, і большасць заяваў прызначаныя для “шырокага кола гледачоў”.

Расія

Разгледзем тыя ж пытанні для расійскіх фінансава-палітычных супольнасцяў, наколькі рызыкоўныя для Расіі катаклізмы ў рэгіёне.

Нягледзячы на магчымыя дадатковыя выдаткі на забяспячэнне сталага транспарту энерганосьбітаў праз тэрыторыю Украіны, ці некалькіх дзяржаў, якія могуць утварыцца на яе месцы,падвышэнне коштаў на рынках для расійскіх кампаній цалкам задавальняючы момант.
Да таго ж, супрацоўніцтва з Іранам, дзе Лукойл і Газпром удзельнічаюць у распрацоўцы радовішчаў, а ў перспектыве плануецца экспарт нафты на поўнач, будуць спрыяць зніжэнню выдаткаў і росту прыбыткаў.

Магчымыя змены геастратэгічнай тактыкі украінскіх палітыкаў могуць адмоўна адбіцца на расійскіх капіталах на тэрыторыі краіны. Пасля ціску на фінансавыя структуры, якія належаць алігархам з Украіны (МоскомПриватбанк Каламойскага), Кіеў таксама можа ініцыяваць падобныя захады. Дзяржаўныя меры могуць у перспектыве закрануць інтарэсы такіх бізнесменаў як Абрамовіч, Дворкавіч, Прохараў.
Менавіта таму расійцы ўпэўнена намагаюцца гуляць на усходзе Украіны, маніпулюючы сепаратыстскімі настроямі грамадства.

Пераразмеркаванне капіталаў у выніку нестабільнасці-адна за тактык расійскіх фінансава-палітычных супольнасцяў. Падзеі на Беларусі пасля снежня 2010 года добра гэта прадэманстравалі. Аперацыя па захопу Белтрансгаза была шматхадовая і пісменная. Менавіта тыя падзеі ярка адлюстравалі настроі і непрымірымасць расійскіх эліт, якія гатовыя пайсці на дэстабілізацыю дзеля дасягнення ўласных мэтаў.
Што да украінскіх падзей, па-першае, падзенне маскоўскіх рынкаў дазволіла вымусіць замежныя буйныя фонды вывесці сродкі з акцый расійскіх кампаній. Найбольш праселі акцыі энергетычных карпарацый-МОЭСК (-22%), “ФСК ЕЭС” (-22%), а таксама металургічнай “ВСМПО-Ависма” (-23%). Паралельна, як адзначаюць аналітыкі ИК “Церих Кэпитал Менеджмент” у матэр’яле на сайце finmarket.ru, падзенне прыцягнула ўвагу спекулятыўных структур, што працуюць з вялікім крэдытным плячом, а адпаведна разлічваюць на атрыманне хуткіх прыбыткаў. Такія факты могуць сведчыць, што спекулянты маюць інсайд, прадбачаць тэндэнцыю на хуткае вяртанне пазіцый рынкаў пасля будучай масірванай скупкі акцый па нізкіх коштах.
Такім чынам, магчыма, буйныя расійскія інвестары былі зацікаўленыя ў “крымскай істэрыі”, як і ў далейшай эскалацыі канфліктаў на тэрыторыі Украіны.
Відавочны, таксама, прапагандыскі эфект. Які дазволіў без сур’ёзных сацыяльных наступстваў правесці дэвальвацыю рубля. Якая амаль была незаўважана грамадзкасцю, занятай “барацьбой з бандэраўцамі” і “падрымкай Крыма”.

ЕС

Еўрапейскія фінансава-палітычныя структуры у большай ступені страцілі  ў сувязі з развіццём падзей на Украіне. Атрымаць нестабільны рэгіён для крызіснай Еўропы ў гэты момант можа стаць цяжкім выпрабаваннем.
Страты на поўдні, якія нясуць французскія і нямецкія банкі, могуць павялічыцца ў выніку разбурэння фінансавай інфраструктуры на Украіне.
Іншым выпрабаваннем для еўрапейскіх кампаній можа стаць падвышэнне коштаў энерганосьбітаў на рынках.
Асобны негатыўны момант-сапсаванне адносін з Расіей, якое стане вынікам увядзення санкцый.
Відавочна, што еўрапейцы чарговы раз пацярпелі ад шматузроўневай гульні ЗША. Амерыканцам не выгадна кааперацыя Расіі з Еўропай.
Найбольшыя страты ў выніку пагаршэння адносін панясе як раз еўрапейскі бок.

Перспектывы для Беларусі

Беларуская пазіцыя ў дачыненні да украінскіх падзеяў з аднаго боку выглядае разважлівай і выверанай, але кідаецца ў вочы негатоўнасць своечасова адказваць на выклікі.
Нягледзячы на добрую інфармаванасць нашага кіраўніцтва відавочна адсутнасць доўгатэрміновага плана, які б дазваляў папярэджваць рызыкі і гуляць на невіляванне радыкальных наступстваў.

Логіка развіцця сітуацыі дазваляе канчаткова прыйсці да высновы, што любыя міжнародныя арганізацыі хутчэй выступаюць, як інструмент дыктата пэўнай волі. Паўнавартасным рэгулятарам, а тым больш аўтарытэтам, яны ўжо не з’яўляюцца. У выніку ніхто не застрахаваны ад агрэсіўных дзеянняў асноўных сусветных гульцоў.
У такой сітуацыі Беларусь, якая дасюль знаходзілася на перэферыі міжнароднай палітыкі, пры магчымасці жорсткага кантралявання вертыкалі ўлады і трансфармацыі “сацыяльнага кантракта” у бок мэтанакірванай рэгуляцыі грамадскіх працэсаў, магла б павялічыць свой уплыў у рэгіёне.
Што магло б стаць падмуркам для эканамічнай экспансіі, выбудоўвання асобнага геастратэгічнага полюса, здольнага мімікраваць ад залежнага ад знешніх працэсаў да становішча, калі можна будзе ўплываць на іх.

З гэтай перспектывы размовы аб міратворчай місіі беларускай дзяржавы ў канфлікце паміж Расіяй і Украінай выглядаюць даволі станоўча. Але толькі ў выпадку пазіцыянавання нашай краіны як паўнавартаснага гульца, з адстойваннем уласнага інтарэса, масштабных мэтаў.
Слабасць ЕС і недаацэньванне нашай ролі пры такім сцэнары маглі б адыграць станоўчую ролю, вывесці нас на узровень зацікаўленага пасрэдніка паміж еўрапейцамі і расійцамі.
Беларускі бок мог бы стаць асобнай сілай, якая, пры удалым развіцці падзей, магла б гуляць у сваіх ў інтарэсах, палепшыць стасункі з ЗША без страты патрэбнага ўзроўню супрацоўніцтва з Расіяй, як стратэгічнага партнёра амерыканцаў.

Такім чынам:

  • Для ЕС Беларусь можа стаць адным з гарантаў нераспаўсюджвання нестабільнасці ў рэгіёне, нават пры найбольш катастрафічным сцэнары. Якая забяспечвае “карыдор супрацоўніцтва” з Расіяй, як транспартны, так і палітычны.
  • Для ЗША Беларусь можа выконваць ролю геастратэгічнага раздзела паміж ЕС і РФ. Дзякуючы магчымасці кантраляваць унутраныя працэсы, наша краіна здольная не дапусціць павялічэння уплыву Кітая ў рэгіёне, які з’яўляецца нашым гандлёвым партнёрам. Амерыканцам не падабаецца кітайская экспансія, але беларускі прагматычны падыход у стасунках з Пекінам,  можа стаць узорам, які ЗША маглі б  параіць рэалізовываць краінам-сатэлітам (Польшча, Румынія), дзе кітайцы вядуць актыўную дзейнасць.
  • Для беларускага інтарэса такая эвалюцыя нашага міжнароднага ўплыву магла б стаць важкім прарывам, які б стымуляваў станоўчыя сацыяльныя працэссы, гарпантаваў развіццё, важныя магчымасці да знешняй эканамічнай і стратэгічнай экспансіі.

Можна сказаць, што перад нашай краінай разкрыўся якасна новы калідор магчымасцяў. І толькі ад нас залежыць як мы зможам выкарыстаць гэты шанец.