Беларусь цена нефть пошлиныВа ўласнасць расійскаму газава-энергетычныму канцэрну Газпром пераходзіць значная частка транспартна-размеркавальнай сеткі ў Германіі.
Па паведамленні нямецкага партала „Die Welt”, Газпром заключыў з кампаніяй BASF пагадненне, згодна з якім улетку расійскі гігант паглыне 50 адсоткаў акцый кампаніі Wingas, якая займаецца распаўсюджваннем і захоўваннем газа ў Германіі.

Па некаторых ацэнках Wingas на сённешні момант кантралюе пятую частку гэтага сігмента нямецкага рынка.
Некаторые еўрапейскія эксперты ўжо выказалі незапакоенасць тым, што кантралюючыя ворганы ЕС ухвалілі продаж BASF, у тым ліку, частку стратэгічных аб’ектаў расійскай кампаніі.
Такім чынам пад Газпром у хуткім часе стане ўласнікам буйнейшага газавага сховішча ў Еўропе -у Рэхдэн каля Брэмена. Таксама расійцы атрымаюць долі ў сховішчах-Емгум(Ніжняя Саксонія) і Хаінбах(Аўстрыя).