baza-lida

Дзяржсакратар абароны ЗША Чак Хагел на сумеснай прэс-канферэнцыі з міністрам абароны Польшчы Томашам Семанякам падцвердзіў інфармацыю пра тое, што амерыканскія ваенныя самалёты застануцца да канца бягучага года на польскай тэрыторыі.
Гэта будуць машыны, якія прыбылі ў краіну ў межах вайсковых вучэнняў. Прадстаўнік ЗША таксама запэўніў, што плануецца павялічэнне групіроўкі і за кошт канадскіх самалётаў.
Спасылаючыся на словы генеральнага сакратара НАТО аб павялічэнні вайсковай прысутнасці на ўсходніх межах альянсу, Хагел дадаў, што прыбыццё ў Польшчу 12 самалётаў F-16 і 200 вайскоўцаў з італьянскай базы ў Авіяна нельга разглядаць, як ціск на Расію.
Як перадае Польскае Агенства Інфармацыі, Дзяржсакратар лічыць:
-Гэты крок-дэманстрацыя таго, што НАТО гатовае выконваць абавязкі па сумеснай абароне ўсіх краін альянсу, згодна з артыкурам 5 вашынгтонскай дамовы.
Аб удзеле канадскіх вайскоўцаў у аперацыі ў Польшчы, ў сувязі з падзеямі ва Украіне, паведаміў прэмьер краіны Стэфан Харпер. Шэсць знішчальнікаў CF-18 і наземны персанал будуць размешчаны на базе ў польскі Ласку.
У інтэрвью польскаму агенству канадзец адзначыў:
-Гэта наш адказ на развіццё сітуацыі, дакладней, дэманстрацыя нашай занепакоеннасці хваляй экспансіянізма і мілітарызма з боку Расіі.