Венгрия ЕС Евросоюз ЕС исключение евро кредит МВФ кризис Федеш Йоббик конституцияЧарговыя парламентскія выбары ў Венгрыі прынеслі перамогу правацэнтрыстам з партыі Фідэc. Як пішуць праціўнікі Віктара Орбана, “Віктатар” узмацняе ўплыў ва ўсіх сферах жыцця краіны і грамадства.
Разледзем, што на думку праціўнікаў палітыкі “венгерскага дыктатара“, дазваляе Орбану ўтрымліваць уладу і што чакае краіну пад яго кіраўніцтвам.

Выбарчае права на карысць Фідэс

Сёлетнія выбары прайшлі па змененых нормах. На думку экспертаў, новыя правілы дазволілі правацэнтрыстам кантраляваць актыўнасць сваіх праціўнікаў падчас перадвыбарчай кампаніі і максімальна мабілізаваць сваіх прыхільнікаў.

Асноўныя змены ў заканадўстве:

  • праводзіцца толькі адзін тур выбараў,
  • абіраецца 199 дэпутатаў(106 па аднамандатных акругах), замест ранейшых 386,
  •  галасаваць  маюць права  прадстаўнікі венгерскай меншасці, якія пражываюць у суседніх дзяржавах і не з’яўляюцца грамадзянамі Венгрыі.

Найбольшую крытыку з боку канкурэнтаў правацэнтрыстаў выклікаюць:

  • перагляд межаў выбарчых акруг,
  • увядзенне абавязковай папярэдняй рэгістрацыі выбаршчыкаў.

На думку экспертаў з газеты Magyar Nemzet, такога кшталту захады перад выбарамі маглі адмоўна адбіцца на актыўнасці невызначыўшыхся выбрацаў, што згуляла толькі на карысць правацэнтрыстаў, прыхільнікі якіх заўжды мабілізаваныя падчас палітычных кампаній.
Іншы бок венгерскай перадвыбарчага жыцця- уплыў на СМІ. Акрамя разгалінаванай партыйнай структуры, Фідэс, як лічаць журналісты, маюць шмат прыхільнікаў на дзяржаўным тэлебачанні.
Як вядома, адной са спрэчных зменаў да заканадаўства, якое, дарэчы ўхваліла Еўракаміся, стала забарона размяшчэння палітычнай рэкламы ў прыватных медыя, і павялічэнне  часу “перадвыбарчай цішы”.

Кантроль СМІ на карысць правацэнтрыстаў

Для апанентаў Орбана бясспрэчным з’яўляецца маніпуляванне грамадскай думкай з боку правацэнтрыстаў, дзякуючы ўсталяванаму кантролю над дзяржаўным тэлебачаннем і радыё. Як заявіў адзін лідараў венгерскіх левых Ацілла Мештэрхазі ў інтервью французкай Le Monde, Фідэс уплывае на працу прыватных СМІ дзякуючы магчымасці вырашаць пытанні па размяшчэнні рэкламы буйных дзяржаўных прадпрыемстваў на старноках незалежных газет, у эфіры тэлеканалаў і радыё.

Палітык лічыць, што венгерскія бізнесмены працуючыя на медыя-рынку не жадаюць пагаршаць стасункі з кіруючай партыяй, таму ў Венгрыі цяжка знайсці крытычныя матэр’ялы палітыкі ўраду нават у прыватных СМІ.
Мештэрхазі прывёў прыклад з мінулага года, калі Орбан наведваў Расію. У выніку сустрэч з расійскім кіраўніцтвам былі дасягнуты дамоўленнасці аб пашырэнні супрацоўніцтва паміж краінамі. Гэта інфармацыя была шырока прадстаўлена ў апазіцыйных СМІ, але амаль не была адлюстравана ў праўладных газетах і на інтернет-сайтах. Бо, на думку палітыка, элетарат правацэнтрыстаў традыцыйна не заўжды пазітыўна ўспрымае захады Фідэс па паляпшэнню стасункаў з Расіяй і Пуціным.
Венгерскія левыя прыводзяць спіс палітыкаў з Фідэс, якія ўзначальваюць буйнейшыя сродкі масавай інфармацыі Венгрыі:
-галоўны рэдактар штодзённіка Heti Valasz- былы прэс-сакратар урада Орбана,
-шэф штотыднёвіка Magyar Demokrata- лідар грамадскага руху, які падтрымлівае прэмьера,
-кіраўнік дзяржаўнага ТВ- адзін з заснавальнікаў Фідэс,
-намеснік галоўнага рэдактара Magyar Hirlap- блізкі сябра Орбана.

Магчымыя наступствы для Венгрыі

Як лічаць журналісты Magyar Nemzet, жаданне Орбана ўтрымацца як мага далей ва ўладзе будуе новую алігархічную сістэму ў Венгрыі, што можа пагражаць  пераразмеркаваннем уласнасці і актываў.
Для эканомікі краіны, якая знаходзіцца ў глыбокім крызісе, любыя рэзкія развароты могуць адбіцца пагаршэннем сітуацыі.
Галоўным бенефецыярам знаходжання ва ўладзе кабінета Орбана левыя лічаць Лайоша Сімічкі- бізнесмена, аднаго з уласнікаў кампаніі Közgép. Па дадзеных экспертаў газеты Magyar Nemzet, за апошнія некалькіх год гэта кампанія выйграла найбольш дзяржаўных тэндэраў, і зарабіла на іх 2,5 млрд. долараў.
Акрамя гэтага Сімічкі валодае гандлёвымі сеткамі і рэкламнымі фірмамі, якія, на думку левых, блакавалі размяшчэнне палітычнай рэкламы канкурэнтаў Фідэс падчас мінулай перадвыбарчай кампаніі.

Акрамя гэтага, эксперты звяртаюць увагу на тое, што ў Венгрыі змяняецца культура вядзення палітычнай барацьбы, прынцыпы дэмакратычнага плюралізма.
У прыватнасці, левыя палітыкі адзначаюць нарастанне інфармацыйнай ізаляцыі краіны, што ў тым ліку абумоўлена моўнымі асаблівасцямі Венгрыі, дзе  большасць грамадзян не карыстаецца замежнымі СМІ. У такой сітуацыі кантроль над медыя з боку кіруючай групы дазваляе маніпуляваць інфармацыйнымі плынямі і, як вынік, грамадскай думкай.
У прыватнасці адзначаецца нарастанне папулісткай рыторыкі з боку палітыкаў з правага цэнтру. Нягледзячы на знешнюю кансерватыўную сацыяльна арыентаваную рыторыку, крытыку ЕС, Орбан не выконвае сваіх абяццанняў. Журналісты Magyar Nemzet падкрэсліваюць, што большасць зменаў у эканоміцы касметычныя. І паглыбляць рэфомы кабінет не збіраецца, бо гэта можа закрануць інтарэсы заходніх кампаній і бізнеса звязанага з Фідэс.

Галоўным разтыражаваным дасягененнем правацэнтрыстаў, нягледзячы на ціск ЕС, з’яўляецца ўключэнне ў тэкст канстытуцыі словаў аб хрысціянскіх каштоўнасцях, як падмурку венгерскай дзяржавы, але краіна лідыруе па колькасці абортаў у рэгіёне і зарэгістраваных аднаполых партнёрскіх саюзаў.
Такім чынам, палітыка ў краіне зводзіцца да “спаборніцтваў абяцанняў“, якія потым пераможцу выконваць неабавязкова, бо падкантрольныя СМІ даюць магчымасць легалізваць любыя, самыя непапулярныя, дзеянні ўладаў.
У гэтай сувязі цікава на колькі шчырым быў Орбан у сваіх выказваннях наконт падтрымкі Расіі. Бо, як адзначаюць спецыялісты, прэмьер зараз будзе вымушаны паляпшаць стасункі з ЕС, што не зусім адпавядае яго крытыцы санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да расійскіх чыноўнікаў і ягоным перадвыбарным абяцанням.

Па матэр’ялах Magyar Nemzet