Islamic-state

Як паведамляе інфармацыйнае агенства  al-Alam, у Саўдаўскай Аравіі прайшла спецаперацыя, у выніку якой былі затрыманыя 62 падазраваных у тэрарыстычнай дзейнасці. У тым ліку тры замежнікі.

Спецслужбы ў Эр-Рыядзе сцвярджаюць, што затрыманыя рыхтавалі замахі на рэлігіёзных дзеячоў і прадстаўнікоў уладаў. Пакуль падазраваных вафіцыйна абвінавацілі ў незаконным абароце зброі.

Журналістам агенства стала вядома, што затрыманыя мелі дачыненне да філіялу Аль-Каіды ў Йемене, а таксама да арганізацыі Ісламская дзяржава ў Іраку і Леванце, каторая апошнім часа вядзе паспяховыя баявыя дзеянні пад Фалуджай, у выніку чаго частка гэтай іракскай правінцыі цалкам перайшла пад кантроль паўстанцаў.

Такія дзеянні саўдаўскіх уладаў у дачыненні да ўзброеных груповак, якія карыстаюцца падтрымкай саўдытаў па за межамі краіны: у Сірыі, Іраку, можа сведчыць аб пачатку перафармавання мэтаў і метадаў працы дзяржавы на Блізкім Усходзе.

Магчыма, расчараваўшыся ў “сірыйскім бліцкрыгу”, які апошнім часам ставяць пад пытанне нават амерыканцы, мясцовая манархічная дыстастыя вырашыла пачаць зачыстку ў шэрагах груповак, каторыя яшчэ ўчора выкарыстоўвала ў якасці фактара сваёй замежнай палітыкі ў рэгіёне.