Беларусь приватизация

Віце-канцлер Германіі і міністр эканомікі Сігмар Габрыель выказаў свае думкі ў змястоўным артыкуле на старонках “Frankfurter Allgemeine Zeitung” наконт манаполіі Google на рынку інтернет-пошуку і рэкламы.
Міністр лічыць, што кантралюючым рынкі службам варта ўздзейнічаць на інтернет-гіганта, які ўвесь час парушае законы і нормы датычныя рынкавай канкурэнцыіі.
-Кожны раз калі мы шукаем інфармацыю з дапамогай Google, кампанія “шукае нас”: збірае і назапашвае дадзеныя аб карыстальніках інтернета, каб выкарыстоўваць іх для паказаў персаналізаванай рэкламы, а ў будучыні, магчыма, дзеля кантролю з боку спецслужбаў-піша нямецкі міністр.

-У хуткай будучыні можа прыйсці час, калі нам прыйдзецца плаціць за камфорт карыстання пошукавымі сервісамі. І калі платай будуць нашы асабістыя данныя, хутка мы можам страціць асабістую і грамадскую свабоду- лічыць Сігмар Габрыель.

Віце-канцлер падкрэсліў: “Еўропа павінна супрацьстаяць любой таталітарнай ідэі“, у тым ліку і той, сутнасцю каторай з’яўляецца выкарыстоўванне чалавечых эмоцый, слабасцяў і памылак, як “аб’екта  маркетынгавых стратэгій”.

Нямецкі палітык адзначыў, што варта звярнуць увагу на прысуд Трыбуналу ЕС, які абавязаў Google прыбіраць са старонак вынікаў пошуку асабістыя прыватныя дадзеныя асобаў па першым жа патрабаванні зацікаўленага боку.
Дасюль інтернет-гігант абараняў “свабодны пошук” ад падобных забаронаў і вінаваціў прыхільнікаў такіх мераў у спробах накінуць цэнзуру на інтернет.

Габрыель пярэчыць: “Барацьба за дэмакратычныя каштоўнасці ў лічбавую эпоху- ёсць змаганне за самавызначэнне чалавека.”