agent

На поўнач ад Сан-Паўла, у бразільскім Кампінас група узброеных злачынцаў здзейсніла рабунак на фабрыцы Samsung. Злодзеі скралі 40 тысяч адзінак тэхнікі на суму 27 млн еўра.
Як паведамляе Jornal do Brasil , бандыты, апранутыя ў форму рабочых Samsung з картакамі-ідэнтыфікатарамі, цягам некалькіх гадзін кантралявалі адзін з сектараў прадпрыемства. Злачынцы пагражалі супрацоўнікам кампаніі зброяй, але не выкарыстоўвалі яе.
Прэс-сакратар мясцовай паліцыі адзначыў, што злодзеяў было 20 чалавек, за тры гадзіны яны нагрузілі ў 7 грузавікоў дарагое абсталяванне- ноўтбукі, планшэты, смартфоны, і безпакарана пакінулі тэрыторыю фабрыкі.
Паліцэйскія лічаць, што лёгкасць з якой бандыты трапілі на прадпрыемства, можа сведчыць пра ўдзел у злачынстве супрацоўнікаў Samsung.