оборона Европа

З нагоды падзей 17 верасня 1939 года і ініцыятывы дэпутатаў Еўрапарламента з краін Усходняй Еўропы была прынята дэкларацыя.

Публікуем пераклад з парламентскага сайта у скарочаным выглядзе:

У семьдзесят пятую гадавіну ўварвання савецкіх войск у Польшчу, якім СССР пачаў свой удзел у другой сусветнай вайне і серыю агрэсіўных дзеянняў супраць дзяржаў Усходняй Еўропы, увесь кантынет павінен успомніць адказанасць савецкай дзяржавы ў правакаванні кравапраліцця ў Еўропе, дамову Сталіна з гітлераўскай Германіяй, акупацыю незалежных краін і злачынствы, якія адбыліся.
Варта памятаць, што наступствам падзей 17 верасня стаў захоп балтыйскіх дзяржаў у 1939-1940 г.г., а таксама ўзяцце пад кантроль Польшчы, Чэхаславакіі і Венгрыі ў 1944, якое суправаджалася некалькімі актамі агрэсіі ў 50-х і 60 г.г.
Памятаючы пра недастатковы супраціў заходніх краін акупацыі часткі Еўропы з боку камуністычных злачынцаў, мы ўспамінаем шматлікія ахвяры тых, хто супрацьстаяў у нероўным змаганні з агрэсарам.
Мы звяртаемся да ўладаў ЕС і еўрапейскіх краін-памятаць пра барацьбу народаў Еўропы супраць камуністычных злачынцаў, даць канчатковую ацэнку агрэсіўных дзеянняў СССР.
Нашым агульным абавязкам ёсць супрацьстаянне спробам адраджэння СССР і агрэсіўнай палітыкі на кантыненце, што асабліва актуальна ў сувязі з падзеямі на ўсходзе Украіны.
Пад тэкстам падпісаліся еўрапарламентарыі з Фінляндыі, Венгрыі, Польшчы, Латвіі, Эстоніі, Літвы, Славакіі, Румыніі