Польша БеларусьВіцэ міністр МЗС Польшчы паведаміў Gazeta Wyborcza, што Беларусь пагадзілася на адкрыццё польскіх візавых цэнтраў.
Папярэдняе пагадненне было дасягнута пад час сустрэчы польскага дыпламата з беларускім мінстрам МЗС Макеем.
Польскі бок атрымаў пісьмовую згоду на стварэнне візавых цэнтраў.
“Супрацоўнікі МЗС Польшчы будуць мець права вырашаць, дзе варта размяшчаць пункты афармлення віз”,- паведаміў журналістам выдання віцэ міністр Арлоўскі.

Дыпламат падкрэсліў, што цэнтры, каторыя буць адчыняць беларускія фірмы з дазволу польскага консульства, будуць мець права прымаць дакументы на атрыманне візы. Такім чынам, беларусы будуць мець магчымасць атрымліваць візы без асабістага наведвання консульства Польшчы.
Акрамя візавых пытанняў, бакі на сустрэчы ў Мінску абмеркавалі гаспадарчыя пытанні, праблемы польскай меншасці і магчымасці паглыблення супрацоўніцтва на лініі Беларусь-Еўрасаюз.