teddy bears belarusАпошнім часам узнікае ўражанне, што сцэнар выбараў-2010 зноў паўтараецца на Беларусі.
“Разгул дэмакратыі” на тэлебачанні: удзел актывістаў з недзяржаўных арганізацый у рэйтынгавых перадачах, супрацоўніцтва МЗС са структурамі НДА і г.д.

Здаецца, што вынік будзе зноў балючы і адкіне краіну на некалькі год назад у стасунках з ЕС, што па традыцыі суправаджаецца санкцыямі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў і банкаў.
Тым больш, што па інфармацыі ад нашых крыніц у сілавых ведамствах, МУС вядзе актыўную камплектацыю часак унутраных войск і міліцыі.
Як нам стала вядома, да вясны 2015 года сілавікі планіруюць павялічыць у двая колькасць афіцэраскага складу ў частцы спецназа ў Мінску, акрамя гэтага ёсць намер мабілізаваць перад выбарамі вайсковых і міліцэйскіх адстаўнікоў.
На сённешні дзень абмяркоўваецца мандат такіх фарміраванняў і распрацоўваюцца планы па падрыхтоўцы былых вайскоўцаў і міліцыянераў.
Акрамя гэтага, як падцьвердзілі нашы інфарматары ў МУС, беларуская міліцыя пачала браць на працу былых супрацоўнікаў украінскага Беркута, звольненых з сілавых структур пасля “Майдана”.
Вядома, што ў бліжэйшы час будуць прыняты ў склад мінскага АМАП былыя жыхары Мікалаева (7 чалавек), яшчэ некалькі дзесяткаў чакаюць рашэння.