sterviatniki

Калі адмовіцца ад абмеркавання абставінаў і падзей звязаных з затрыманнем і ўзбуджэннем крымінальных спраў у дачыненні да асоб звязаных з ІА Рэгнум, а таксама ўмоўным “Белым легіёнам” – атрымліваецца вельмі цікавая карціна.
Дзяржаўныя службы, фактычна, сваімі дзеяннямі рэалізуюць план, які можа прадугледжваць два радыкальна-супрацьлеглых полюса па расколу беларускага грамадства.
Безумоўна, працэс гэта не хуткі, і афарбоўка палюсоў і магчымага раз’яднання грамадства не зусім адназначная, але фактура для роздумаў ужо ёсць.

Калі рабіць здагадку наконт пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, і, як следства, што ў тым ліку абумоўлена іншымі прычынамі, у некаторай ступені аб’ектыўнымі – аслабленне дзеючай улады, відавочна радыкалізацыя пэўнай часткі грамадства.

Накірункі можна вызначыць, вельмі ўмоўна – беларускі і расійскі. Пры гэтым, нельга адмаўляць, што зусім розныя сілы могуць выкарыстоўваць гэтыя полюсы для дасягнення ўласных мэтаў. Магчыма, што ўвогуле адна сіла, зацікаўленая ў атрыманні вялікага ўзроўню кантроля за рынкамі, перадзеле маёмасці, сфераў уплыву.
Для рэалізацыя сцэнару палярызацыі патрэбныя:

  • скарачэнне колькасці прыхільнікаў дзеючай улады,
  • альтэрнатыўныя “пункты уплыву” на грамадскую свядомасць,
  • праявы супрацьстаяння дзярж. органам,
  • “ахвяры барацьбы”.

 

А зараз падумайце, што мы ўжо маем у рэальнасці?

Відавочна, што пакуль раскол не закрануў шырокія масы грамадства, але працэсы відавочна ідуць.

“Расійскі полюс”

Да нядаўняга часу, умоўны “расійскі полюс” больш станоўча ставіўся да ўладаў, але свядомасць гэтай часткі грамадства ў сувязі з арыштамі журналістаў Рэгнума змяняецца. Міф пра патрыёта Пуціна, у параўнанні з “хітрым Лукашэнкам”(такі вобраз тыражуецца расійскімі СМІ) – больш прывабны для не такой ужо малой часткі грамадзян Беларусі. І справа нават не ў этнічным паходжанні, ці геаграфіі пражывання.

Разам з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі і больш стабільнага стану гаспадаркі ў Расіі, “рэжым у Мінску” дэманструе варожасць да журналістаў, якія крытыкавалі ўлады з пункту гледжання “расійскага свету”.

Чым не нагода для афармлення полюса, які адначасова ставіцца адмоўна да “беларускага” і “рэжымнага”?
Напэўна, можна чакаць і нечым падобнай акцыі з боку ўлад да “пра-расійскіх баевікоў”, па сцэнару “справы Белага легіёну”.
Што для высокіх уладных асобаў будзе патлумачана, як пошук баланса і дэманстрацыя нейтральнасці, напрыклад.

Тады для інфармацыйнага пункту гэтага полюса настане праца па “гераізацыі ахвяр” ,як мы зараз бачым з “легінерамі” у “апазіцыйных СМІ”.

“Апазіцыйны полюс”

З іншага боку – традыцыйна апазіцыйная праслойка, якая павялічвае ўплыў на вялікую частку грамадства. Галоўны міф – еўрапейскі (дэмакратыя, дабрабыт і інш.).
Нельга не заўважыць рост папулярнасці “беларускіх настрояў” у калякультурным жыцці, што абумоўлена выбудоўваннем альтэрнатыўнага полюса распаўсюду інфармацыі. Разам з эканамічнай незадаволеннасцю – гэта асобны пункт уздзеяння на актыўную частку грамадства з ухілам на “беларускі светапогляд”.

Чытайце па тэме:

Лукашэнка скарачае шэрагі тых, хто мог бы яго падтрымаць

Па меры дрэйфа прыхільнікаў Лукашэнкі, полюсы будуць прыцягваць іх увагу.
Неабавязкова нейкіх “радыкалаў” ці “актывістаў” – галоўнае павялічэнне крытычнай масы ў сітуацыі стагнацыі прапаганды.
Большасць можа быць і маўклівай.

Калі яшчэ 10 год таму, калі ў’явіць нейкую крытычную сітуацыю (дэстабілізацыя з боку Захаду, альбо Ўсходу) – вялікая частка беларускага грамадства падтрымала бы ўладу, нават не падзяляючы частку каштоўнасных установак “рэжыму”, то сёння казаць пра такі сцэнар падзеяў ужо не варта.

А наперадзе нас чакае час, калі вялікія масы людзей не апатычна могуць назіраць за сітуацыяй (як, напрыклад, у сённяшніх рэаліях пры ў’яўляемай дэстабілізацыі), але і будуць гатовыя да актыўных дзеянняў. Тэхналогіі адпрацоўваюць ужо зараз, гэта заўважна