белорусский кризисШто ў’яўляе з сябе сёння апазіцыя на Беларусі здаецца нікому ўжо тлумачыць не трэба. І справа тут нават не ў сумнеўных  дасягненнях эканомікі і не ў “ціску рэжыма”, на што часцяком любяць спасылацца яго праціўнікі. Відавочна, што справа як раз у саміх апазіцыянерах-маргіналах.

Шмат хто любіць казаць пра няздольнасць беларускага народу да палітычнай актыўнасці ці пра “абыдленне” электарату, у адрозненні ад “прасунутых” палітычна еўрапейцаў.  Абрэжам адразу: еўрапейскі “электарат” абыдлены ўжо даўно, большасць насельніцтва Еўропы жыве  “праблемамі страўніка”.  І без узнікнення пагрозы змяншэння напоўненасці гэтага самага “страўніка” ніколі не задумваецца аб “лёсе краіны” і не ўдзельнічае ў палітычным жыцці. Тут дастаткова паглядзець на мізэрны адсотак моладзі, якая прыходзіць на так званыя  выбары ва ўсіх без выключэння краінах Еўропы, і становіцца зразумелай ступень заангажаванасці насельніцтва ў палітычнае жыццё.

Трэба канстатаваць, што пэўная дэмакратыя і аскепкі выбарнасці ў Еўропе захаваліся толькі пад час мясцовых выбараў, у лакальныя структуры.

Таму казаць пра тое, што беларусы нечым адрозніваюцца ў палітычнай актыўнасці ад еўрапейцаў, ды яшчэ і ў горшы бок, не варта. У гэтай плоскасці трэба разглядаць праблему куды зайшлі, ці куды дазволілі сябе завесці палітычныя сілы як у Еуропе, так і ў нашай краіне.

Еўрапейскі “шлях”

Каб зразумець сённяшняе месца на палітычным полі Беларусі апазіцыйных сіл, варта зірнуць на тых, хто намагаецца экспартаваць нам свой палітычны лад, і на тыя сілы, якія з’яўляюцца асноўнымі партнёрамі і “настаўнікамі” для  праціўнікаў рэжыму.

Відавочна, што еўрапейскі капіталістычны лад жыцця, марыянетачная дэмакратыя, калі палітыка ёсць адно медыя-грашовым прадуктам, перажываюць крызіс. Новая хваля каторага неўзабаве зноў накрые Еўропу і астатні свет.  Ахвярай  гэтага крызісу могуць стаць тыя “агульначалавечыя” вартасці, павагу да каторых так пытаецца накінуць Еўропа і Амерыка астатнім краінам і народам нашай планеты. У такімпровакаторы разе тэза аб правале “палітыкі мульты культуралізму” і “свабоды асобы” падаецца не вельмі слушнай. Бо сілы, якія  ў свой час  “прасунулі” гэтыя “вартасці” у еўрапейскія палітычныя эліты, у свядомасць грамадства, ніколі іх за вартасці не прызнавалі. А толькі выкарыстоўвалі для дасягнення пэўных мэтаў. Такім чынам, відавочна, што ў нейкі момант гэтыя вартасці “спішуць у архіў” і пачнуць рэалізовываць іншую праграму.

Напрыклад: З пэўных крыніц рэдакцыі сайта стала вядома, што ў некаторых еўрапейскіх краінах ужо зараз пачынаецца рэалізоўвацца скрайне правы палітычны праэкт. Не сакрэт, што за “новымі гаспадарамі  Еўропы” стаяць усё тыя ж фінансавыя эліты, каторыя такой зменай у палітычным жыцці маюць намер далей утрымліваць пад кантролем фінансавыя плыні і свядомасць народаў-спажыўцоў.  

Але да “спісання”,  менавіта дзякуючы рэалізацыі такой палітыкі, еўрапейскія народы, нацыі тварцоў і стваральнікаў, першаадкрывацеляў з ваярскімі традыцыямі і духам непакорнасці, пераўтварылі ў паслухмяных авечак  здольных толькі спажываць і безсэнсоўна марнаваць свой час.

 Беларускае “драбленне”

Відавочна, што пасля падзення савецкай імперыі, для еўрапейскіх эліт падаваліся небяспечнымі нацыяналістычныя памкненні ў пост-савецкіх краінах. І галоўнай задачай еўрапескіх і амерыканскіх спецслужбаў было накіраванне палітыкаў і грамадстваў гэтых краін па пэўнаму шаблону. Для фінансавых эліт было выгадна выхаваць насельніцтва гэтых краін удзячнымі спажыўцамі, а не актыўнымі грамадзянамі.

Безумоўна, што пасля выкарыстання нацыяналістычнага парыву, накіраванага ў асноўным супраць усяго савецкага і рускага, ў пратэстных палітычных рухах  былых савецкіх рэспублік, гэты парыў трэба было гасіць. Рыторыка адраджэння былой велічы і імкнення да самастойнасці народаў, была зменена на “еўрапейскія каштоўнасці” і “свабоду асобы”.

У большасці краін нашага рэгіёну такая праграма “трансфармацыі” рэалізавалася вельмі проста. Але на Беларусі ў сяпэдзіне 90-х еўрапейскія тэарэтыкі сутыкнуліся з  неадназначнай сітуацыяй.

Актыўныя палітычныя сілы ставілі на першае месца ў сваёй дзейнасці менавіта нацыянальнае адраджэнне.  Пэўнае “драбленне” на некалькі плыняў выніку не далі.  Да таго ж  палітычнай моцы на глебе адраджэнчаскай тэматыцы апазіцыі надавала супрацьстаянне з уладамі, каторыя “згортвалі” нацыянальнае адраджэнне і дэманстравалі негатыўнае да яго стаўленне, на мяжы нацыянальнай здрады.

Таму адсоўванне нацыянальна арыентаваных палітыкаў ад уплыву ў апазіцыйных структурах расцягнулася на некалькі год. Ханс Георг Вік, прадстаўнік АБСЕ і “былы” спецслужбовец, у выніку, выдатна выканаў сваю задачу. У апазіцыі было нейтралізавана крыло заяўляючае  не толькі аб неабходнасці адраджэння культуры і велічы нашага народа, але і аб ролі нашай краіны, як геапалітычнага лідэра ў рэгіёне. Што відавочна не ўпісвалася ў планы фінансавых і палітычных эліт Еўропы.

Відавочна, што разам з барацьбой супраць палітыкаў-патрыётаў, еўрапейцы “накіроўвалі” новых апазіцыйных лідэраў па “шаблоне дэмакратыі”, да таго ж самі улады “дапамагалі” ім у гэтым. У выніку такіх дзеянняў, напрыклад,  сімвалы Беларусі, такія як герб і сцяг, у свядомасці грамадства з сімвалаў   велічы  гісторыі  нашай краіны пераўтварыліся ў сімвалы барацьбы за “еўрапейскія свабоды”, ад чаго “адмыць” іх будзе вельмі цяжка.

На сённешні дзень варта канстатаваць, што ў колах сіл апазіцыйных дзеючаў уладзе, у асноўнай масе знаходзяцца людзі з радыкальнымі “агульначалавечымі” поглядамі. Калі ўлічваць, што з боку ўладаў мы бачым дзеянні па рэалізацыі “ліберальнага” сусветнага сцэнару, які вядзе адно да стварэння градства спажывання, дык апазіцыя сапраўды з’яўляецца праціўнікам рэжыму. Бо ўяўляе з сябе лабіста  паскоранай і радыкальнай  рэалізацыі гэтага сцэнару.  Большасць апазіцыйных “палітыкаў” нават не ставіць сабе мэтай атрыманне якой-небудзь улады. А ўся дзейнасць заключаецца ў імітацыі барацьбы дзеля атрымання грошаў.

Па факту ж апазіцыя, у сваёй большасці, стала марыянеткай у руках сілаў, зацікаўленых  у правядзенні прыватызацыі дзяржаўнай беларускай маёмасці па бандытскаму сцэнару.

Вельмі цікава будзе назіраць за сённяшнімі прыхільнікамі “свабоды асобы” у выпадку перафарматавання еўрапейскай палітычнай прасторы ў бок радыкакальна негатыўнага стаўлення да “мультыкультурызму” . Ці праявяць сябе апазіцыянеры як праціўнікі эмігрантскага крымінала і засілля збачэнскай ідэалогіі ў галіне мас-культуры?